Што чакаюць землякі ад новай Канстытуцыі?

Хрысціна ТУРЫЦЫНА:

– Мне яшчэ прадстаіць падрабязней азнаёміцца з тымі зменамі і дапаўненнямі, якія прапануюцца ў новую Канстытуцыю. Да мяне на працу ўжо прыйшоў чарговы нумар “Сельскай праўды”, а з ім – і праект Асноўнага Закона, які будзе вынесены на Усенародным рэферэндуме ў лютым. Як толькі атрымаецца, абавязкова ўважлівей прагляджу, што новага плануецца ў Канстытуцыі. Але ўжо цяпер бачу: змены ёсць і яны істотныя.

Напрыклад, у раздзеле ІІ, які называецца “Асоба, грамадства, дзяржава”, пазначана: “Кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы”. На маю думку, словы “сацыяльная адказнасць” зараз, як ніколі, важны для грамадства, бо людзі павінны адчуваць сваю еднасць на карысць дзяржавы.

Я адношуся да маладога пакалення і бачу, што грамадства штогод развіваецца ўсё больш і больш. Свет навокал змяняецца і змены ў Канстытуцыі – гэта нібыта спроба крочыць з часам у нагу. Паўтаруся: пакуль з усім тэкстам праекта Канстытуцыі яшчэ не пазнаёмілася, але нават тыя артыкулы, якія трапілі на вочы, выклікаюць у мяне згоду.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.