Чалавек працы ў фотааб’ектыве

Ужо не першы год напярэдадні Першамая раённае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і рэдакцыяй газеты “СП” ладзяць фотаконкурс, прысвечаны Святу працы. Аматары фатаграфіі змогуць паспаборнічаць у намінацыях “Чалавек працы славуты заўсёды”, “Чым жывеш, моладзь”, “Вясне дарогу!” і “Цікавы кадр”. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца здымкі, на якіх прысутнічаюць вобразы, звязаныя з тэматыкай спаборніцтва. Фота патрэбна дасылаць да 1 мая ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў па электроннай пошце jabinka@fpb.by, акрамя таго, да фотаздымкаў неабходна прыкласці заяўку на ўдзел. Кожны ўдзельнік можа даслаць не больш за тры здымкі ў кожнай намінацыі.
Прычым, у конкурсе прымаюць удзел фота, зробленыя ў красавіку 2020-га — красавіку 2021 года. Пры ацэнцы творчых работ улічваюцца адпаведнасць тэматыцы, каларыт, якасць выканання. У кожнай намінацыі журы вызначае па адным пераможцы, пакідаючы за сабой права прысудзіць дадатковыя заахвочвальныя ўзнагароды. Пераможцы атрымаюць дыпломы і прызы (сертыфікаты).
Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.