У мінулую пятніцу адразу ў дзвюх спартыўных залах трэцяй гарадской школы ладзілася першынство раёна па валейболе сярод юнакоў. За званне лепшых змагаліся сем школьных каманд. У выніку напружанай барацьбы лаўры пераможцаў дасталіся юным спартсменам з Ленінскай школы. “Срэбра” заваявалі гаспадары, “бронзу” — каманда з Ракітніцы. Напрыканцы тыдня аналагічны турнір будзе ладзіцца сярод дзяўчат.
На здымку: каманда-пераможца з Ленінскай сярэдняй школы.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
