Сустрэча ў цёплай атмасферы

Сустрэча ў цёплай атмасферы

4 снежня ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня інвалідаў. У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў сустрэліся выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, якія былі са сваімі педагогамі, і маладыя людзі, што наведваюць аддзяленне. Сустрэча прайшла ў цёплай душэўнай атмасферы. За агульным сталом усе разам пілі гарбату, частаваліся саладосцямі і размаўлялі. Гасцям уручылі падарункі: камплекты пасцельнай бялізны, пашытыя наведвальнікамі аддзялення па праграме адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці. Такія ж наборы атрымалі і тыя, хто іх пашыў. Удзельнікі мерапрыемства зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі, радасцю і пазітывам.
Алёна НІКАНЧУК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro