Перамагло сяброўства

Перамагло сяброўства

Наталля ВАЛОШКА.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Традыцыйная штогадовая спартландыя сабрала выхаванцаў і навучэнцаў Цэнтра карэкцыйна-раз-віццёвага навучання Жабінкаўскага раёна, а таксама іх бацькоў і педагогаў, каб вызначыць самых спрытных і смелых, кемлівых і ўмелых.
Хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі пад музыку вясёлую зарадку, паўдзельнічалі ў эстафетах “Спрытны мяч”, “Спартыўная рыбалка”, “Тэніс”, “Скафандр”. Дарослыя ж не толькі дапамагалі дзеткам, але й самі спаборнічалі: набівалі мячык ракеткай — хто больш — і адказвалі на даволі складаныя пытанні спартыўнай віктарыны. Займальным атрымалася і апошняе заданне —
стварыць камандную фігуру на тэму “Хутчэй! Вышэй! Мацней!”. Абедзве каманды пастараліся — фігуры на славу атрымаліся. У выніку перамагло сяброўства.
Але самае галоўнае, як заўважыла вядучая і арганізатар спартландыі, псіхолаг цэнтра Наталля Валчок, такія спаборніцтвы аб’ядноўваюць дзяцей і бацькоў, вучаць дзейнічаць у камандзе, дораць пазітыўны настрой і запал бадзёрасці.

Popularity: 1%

Top