Зберажом лес ад пажараў!

Пажар – люты вораг лесу. Знаходзячыся ў ім, варта быць уважлівым і асцярожным з агнём, строга выконваць правілы пажарнай бяспекі: не кідаць падпаленых запалак і акуркаў, не разводзіць вогнішчаў у лясных масівах, на тарфяніках і ў месцах з падсохлай травой, не карыстацца ў лесе машынамі з няспраўнымі сістэмамі сілкавання і запальвання, не пакідаць прамаслены альбо прамочаны гаручымі рэчывамі абдзірачны матэрыял, не выпальваць сухую траву пад полагам лесу і на яго палянах.
Асабліва складаная пажарная абстаноўка ўзнікае ў вясновы перыяд. Нягледзячы на ​​тое, што сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці на тэрыторыі рэспублікі забаронены, паўсюдна ўздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак, на лугах і ўзлесках дапускаецца знішчэнне сухой травы, разводзяцца вогнішчы і спальваецца смецце, на сельгасугоддзях – пажніўныя рэшткі, сцірты з саломай, што ў шэрагу выпадкаў прыводзіць да ўзнікнення пажараў. Так, штогод па прычыне правядзення вясновых выпальванняў узнікае 10-12 % лясных пажараў.
У адпаведнасці з артыкулам 98 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове навакольнага асяроддзя” выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў з’яўляецца правапарушэннем у галіне аховы навакольнага асяроддзя. Так, у адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, гэта дзеянне караецца штрафам у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.
Існуючым заканадаўствам за падобныя парушэнні прадугледжана крымінальная адказнасць (артыкулы 270, 276 Крымінальнага Кодэкса Беларусі).
У адпаведнасці з артыкулам 15.29 КоАП, за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках ці забароны на іх наведванне, якое не прычыніла шкоды, – прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь. Тое ж дзеянне, якое прывяло да знішчэння альбо пашкоджання лесу ці тарфянікаў, караецца штрафам у памеры ад 25 да 50 велічынь.
Заўважыўшы ў лесе пажар, неабходна прыняць меры па яго ліквідацыі, а пры немагчымасці зрабіць гэта – неадкладна паведаміць у лясгас, лясніцтва, сельсавет, работнікам лясной аховы, у пажарную ахову (МНС) або ў міліцыю.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*