“Мы спяваем” збірае таленты

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Жабінкаўскага райвыканкама, Жабінкаўская цэнтралізаваная клубная сістэма і Ленінская дзіцячая школа мастацтваў выступілі арганізатарамі раённага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Мы спяваем”. У ім могуць удзельнічаць студыі эстраднай песні і асобныя выканаўцы.
Конкурс ацэньваецца па дзвюх намінацыях: эстрадная песня (салісты, вакальныя і інструментальныя ансамблі), харавое выкананне. Пераможцы вызначацца па кожнай намінацыі ў трох узроставых групах: малодшая (5-8 гадоў), сярэдняя (9-12 гадоў), старэйшая (13-18) і будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені і прызамі аргкамітэта.
Больш падрабязна пра конкурс чытайце на сайце “Сельскай праўды” (“Рубрыкі” – “Конкурсы”) , там жа ёсць заяўкі для ўдзелу, або званіце па тэл. (801641)35-2-09, (+37529)827-44-88, (+37529)524-53-78, каардынатар конкурсу Марына Анатольеўна Пракошына.
Конкурс адбудзецца 14 красавіка ў Ленінскім сельскім Доме культуры. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 красавіка (адсылаць на электронны адрас zhabinka_hist@mail.ru, да заяўкі прыкласці фанаграмы).

ПОЛОЖЕНИЕ о проведении районного конкурса молодых исполнителей эстрадной песни «Мы поём»

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.