Анатоль РОСТАЎ.
13-14 ліпеня ладзіўся абласны фінал спаборніцтваў “Скураны мяч” сярод дзяцей і падлеткаў у старэйшай узроставай групе, што аб’ядноўваў падлеткаў 2003-2004 гадоў нараджэння.
У заключную частку відовішчнага футбольнага турніру прабіліся пасля напружанай барацьбы чатыры каманды з Пінска і Баранавічаў, Драгічынскага і Жабінкаўскага раёнаў. Наш рэгіён прадстаўлялі юныя футбалісты з першай гарадской школы на чале з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Аляксандрам Дарафейчуком, які падрыхтаваў хлопцаў да адказных спаборніцтваў.
У барацьбе за выхад у фінал юныя спартсмены з Жабінкі, на жаль, пацярпелі фіяска ад вельмі моцнай каманды з горада над Пінай. Пагэтаму ў заключны дзень турніру жабінкаўцам давялося паспрачацца за трэцяе месца з баранавіцкімі аднагодкамі.
Гульня за “бронзу” скончылася перамогай нашых футбалістаў, якія адолелі сапернікаў у напружанай барацьбе з лікам 2:1.
Лепшым нападаючым турніру, паводле рашэння суддзейскай калегіі, прызнаны Юрый Хвісюк, вучань 9 класа СШ № 1 г. Жабінка. Ён атрымаў індывідуальны прыз, а камандны кубак павезлі дамоў (дарэчы, ужо другі год запар) юныя футбалісты з Жабінкі. Віншуем нашых спартсменаў з гэтым поспехам.
На здымку: жабінкаўскія юнакі з кубкам, заваяваным на турніры “Скураны мяч”.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%