Апошні месяц 2025 года дадаў радасці ў жабінкаўскіх сем’ях, дзе ў снежні “заспявалі” немаўляткі. Гэтыя дзіцячыя галасы – цудоўная песня не толькі для бацькоў, але і для іншых жыхароў горада-спадарожніка, якому патрэбны новыя грамадзяне, каб узнімацца да высот.

Па выніках месяца, які адначасова першы зімні і апошні гадавы, супрацоўнікі аддзела загса райвыканкама і рэдакцыі газеты “Жабінка актуальна” з вялікім задавальненнем віншуюць бацькоў дзевяці маленькіх жыхароў горада-спадарожніка і Жабінкаўскага раёна. Менавіта столькі немаўлятак было зарэгістравана ў мінулым месяцы, прычым з іх шэсць хлопчыкаў і тры дзяўчынкі.
Пры гэтым усе імёны, дадзеныя бацькамі сваім дзецям, даволі арыгінальныя і непаўторныя (асабліва гэта тычыцца юных прадстаўніц прыгожага полу).
Вось як таты і мамы назвалі напрыканцы 2025 года сваіх маленькіх багатыроў: Арцём, Дзмітрый, Іван, Марк, Мірон і Савелій.
А тры нашы юныя снежаньскія прынцэсы атрымалі наступныя імёны: Алівія, Ева і Эстэр. Апошняе сярод іх увогуле даволі рэдкае, паходзіць з персідскай мовы і асацыюецца з “зоркай”, што вельмі сімвалічна ў калядныя дні.
Наталля ВАРАТНІКОВА, начальнік Жабінкаўскага загса; Анатоль БЕНЗЯРУК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
