Нярэдка пра восень гавораць, што яна мае спраў восем. Калі ж перафразіраваць прыказку, дык увосень яшчэ і шчаслівых сямей на Жабінкаўшчыне стала больш на восем. Менавіта на столькі павялічылася колькасць маленькіх жабінкаўцаў у лістападзе.

Сярод гэтых немаўлятак пяць хлопчыкаў і тры дзяўчынкі. Ніводнае з імён, што давалі бацькі сваім дзеткам пры рэгістрацыі ў лістападзе ў Жабінкаўскім загсе, не паўтаралася.
Такім чынам, сёння супрацоўнікі аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану райвыканкама і газеты “Жабінка актуальна” шчыра радуюцца нараджэнню новых жыхароў горада-спадарожніка і Жабінкаўскага раёна: Германа, Дзмітрыя, Аміра, Арцёма і Канстанціна; Ксеніі, Анастасіі і Ганны.
Ад усёй душы жадаем лістападаўскім дзеткам расці дужымі, здаровымі і шчаслівымі, заставацца заўсёды ў акружэнні любові, якую ім дораць блізкія і родныя людзі.
Наталля ВАРАТНІКОВА, начальнік Жабінкаўскага загса; Анатоль БЕНЗЯРУК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
