ДА ДНЯ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ: “Аберагаем шчасце!”

Гэтыя словы ведаюць, ім давяраюць людзі, што звяртаюцца па дапамогу ў аддзел па аказанні страхавых паслуг па Жабінкаўскім раёне прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Камянецкім раёне. Калі вам патрабуецца абараніць сваю маёмасць, застрахаваць здароўе, будынак альбо транспарт, вас заўсёды прыветна сутрэнуць і ўсё патлумачаць у гожым доме па вуліцы Піянерскай.

Зіма прыносіць страхаўшчыкам адразу два звязаныя паміж сабой святы. 3 снежня, у чарговы раз у краіне адзначаецца дзень нараджэння “Белдзяржстраху”, а ў суботу – працяг святочных віншаванняў у сувязі з Днём страхавых работнікаў. Каб павіншаваць з гэтымі прыемнымі нагодамі, журналісты завіталі ў аддзел па аказанні страхавых паслуг па Жабінкаўскім раёне прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Камянецкім раёне, дзе працуе сапраўды дружная каманда прафесіяналаў.

– Ганаруся, цаню, люблю ўсіх! – шчыра гаворыць пра сваіх калег начальнік аддзела Святлана Адамчук. – Дзякуючы зладжанай працы кожнага нашага супрацоўніка наш аддзел, дапамагаючы людзям ва ўсялякіх жыццёвых сітуацыях, знаходзіцца на добрым рахунку і ў кіраўніцтва, і ў грамадзян.

Хоць Святлана Яўгенаўна толькі сёлета ўзнялася, так бы мовіць, на капітанскі мосцік, ды мае за спінай вялікі прафесійны вопыт, назапашаны за шаснаццаць гадоў працы ў “Белдзяржстраху”, а таму цудоўна ведае не толькі справу страхаўшчыка, але і людзей, ёй адданых. Калегі, са свайго боку, характарызуюць свайго кіраўніка як чалавека неабыякавага, шчырага і рознабакова развітага. Пацвярджэнне таму – вялікая колькасць узнагарод, атрыманых Святланай Адамчук за апошнія гады. Сёлетні таксама не абышоўся без уганараванняў. Літаральна днямі яна перамагла на ІІ Рэспубліканскім фестывалі творчасці сярод працаўнікоў арганізацый Беларускага прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў, прысвечаным 80-й гадавіне Вялікай Перамогі. Аднак галоўную ўзнагароду Святлана Яўгенаўна бачыць у іншым:

– Лічу вялікай удачай, што аднойчы звязала свой лёс з “Белдзяржстрахам”. Ніколі нават на імгненне не ўзнікла сумнення ў выбары прафесіі. Увогуле, той, хто прыходзіць працаваць да нас, застаецца надоўга, выконвае свае абавязкі старанна. Таму разам са сваім перспектыўным калектывам ахвотна займаюся справай, што прыносіць людзям дапамогу, стаіць на абароне іх інтарэсаў, як у нас гаворыцца, аберагаем чалавечае шчасце!

Святлана Адамчук асабліва ўдзячна за падтрымку і разуменне дырэктару філіяла “Белдзяржстраху” па Брэсцкай вобласці Міхаілу Сяркову і дырэктару прадстаўніцтва па Камянецкім раёне Эльміры Несцер, якія бачаць у Жабінцы перспектыўны горад-спадарожнік і жадаюць, каб жабінкаўцам лепш жылося з дапамогаю “Белдзяржстраху”. Ну і вядома, Святлана Яўгенаўна не шкадуе добрых слоў, прадстаўляючы адукаваных асоб, што працуюць пад яе кіраўніцтвам.

Выключна станоўчых ацэнак заслугоўваюць справы вядучага спецыяліста Ганны Аўдзейчык. Гэта сапраўдны прафесіянал, здольны павесці за сабою іншых. Ганна Валер’еўна цудоўна разбіраецца ва ўсіх нюансах страхавой справы. Яе калега – спецыяліст першай катэгорыі Таццяна Урбан, у сваю чаргу, вызначаецца вельмі важнымі якасцямі – ветлівасцю і дысцыплінаванасцю. Запатрабаваныя ў калектыве вопыт і ўменні Аляксея Кірылюка, здольнага па любых пытаннях прыйсці на дапамогу. Да слова, і ў асабістым жыцці тата траіх чароўных дочак можа стаць прыкладам для многіх.

Калектыў з часам амалоджваецца. Усяго некалькі месяцаў таму ў яго ўлілася Наталля Панасюк. Аднак малады спецыяліст ужо паспяхова асвойвае прафесію. З гэтага года ў аддзеле з’явіўся і новы вадзіцель Уладзімір Мелехавец.

Непасрэдна з грамадзянамі маюць стасункі страхавыя агенты. Ад іх залежыць вельмі шмат. Напрыклад, бясспрэчны перадавік, сапраўдная душа калектыву Марыя Блоцкая мае адзін з найбольшых аб’ёмаў у страхаванні. Пры гэтым Марыя Паўлаўна ахвотна перадае вопыт, назапашаны амаль за дваццаць гадоў, маладым.

Толькі станоўчыя водгукі чуе ў свой адрас ад грамадзян і Ганна Буракіна. Ганна Паўлаўна заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу не толькі маладым спецыялістам, але і тым страхавым агентам, што ўжо не адзін год у прафесіі.

Выдатна праяўляе свае прафесійныя здольнасці надзвычай адказная і працавітая Алена Місюк. У Алены Віктараўны найбольшыя аб’ёмы заключаных дагавораў і выключна пазітыўныя водгукі ад людзей, з кім страхавы агент вядзе справы. Жанчына прыгожая не толькі знешне, прысутнічаюць у яе характары прыцягальныя якасці. Таму шматдзетная маці ўтрымлівае парадак і на працы, і дома.

Выключнай энергічнасцю і прафесійнасцю вылучаюцца таксама Марыя Сакольчык і Марыя Кірылюк. Нездарма Марыя Георгіеўна і Марыя Міхайлаўна ў лідарах. На сённяшні дзень яны займаюць адпаведна першы і другі радкі па выкананні страхавых паказчыкаў.

Страхавыя агенты Юлія Котава, Вольга Шурпік і Алена Курыльчык таксама гатовыя ў любы час прыйсці і аформіць патрэбныя дакументы.

Сапраўдным аксакалам з саракагадовым стажам у аддзеле называюць Валянціну Лазоўскую. Валянціне Васільеўне ёсць чым падзяліцца з іншымі. Што прыемна, сваіх навыкаў і ведаў яна ніколі не шкадуе, чым выклікае павагу ў калег.

Увогуле, у дружным калектыве шануюць традыцыі і дзякуюць тым, хто годна адпрацаваў у аддзеле і выйшаў на заслужаны адпачынак. У іх ліку – Таццяна Якаўлеўна Руцюк, Ніна Іванаўна Кажамяка ды іншыя ветэраны, што былі і застаюцца прыкладам маладым.

Навокал будынка на вуліцы Піянерскай, 17 заўсёды прыбрана, унутры таксама чысціня.

– У гэтым заслуга цудоўнейшага чалавека Галіны Зарэмба, пра якую таксама згадаем абавязкова, – гаворыць Святлана Адамчук. – Усе разам мы стараемся падтрымліваць у людзей добры настрой, але і самі ўмеем святкаваць, асабліва ў зімнюю пару, якая пачынаецца з нашых святаў, а працягнецца шчаслівым Новым годам!

Анатоль РОСТАЎ

Фота Дзіяны МЕЛЬНІКАВАЙ

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/zhabinka_actualna

Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.