КРЫМІНАЛЬНАЯ ХРОНІКА

Асцярожна: камп’ютарныя махляры!

Ніводная падборка крымінальнай хронікі, на жаль, не абыходзіцца без аповеду пра рознага роду камп’ютарных круцялёў, якія нячэсным шляхам здабываюць для сябе грошы ў падатлівых на ўгаворы людзей. І кожны раз такія махляры вышукваюць новыя і новыя метады.

Прыкладам, каб завалодаць грашовымі сродкамі Івана С., невядомы адрэкамендаваўся супрацоўнікам галоўнай падатковай інспекцыі па Мінску і нібы для таго, каб захаваць у цэласнасці Іванавы грошы, папрасіў рэквізіты банкаўскай карты “Беларусбанка”, дзе ляжалі Іванавы зберажэнні. Атрымаўшы доступ да камп’ютарнай інфармацыі, незнаёмец скраў з карт-рахунку 225 тысяч расійскіх рублёў.

За жнівень пацярпелі ад ашуканцаў яшчэ чатыры жабінкаўцы. Па кожным факце ўзбуджана крымінальная справа, хаця адшукаць вінаватых будзе няпроста, бо многія махляры выбіраюць сваю ахвяру, знаходзячыся за мяжой. Дык будзем жа пільнымі, каб не трапіць на кручок жуліка!

Па інфармацыі начальніка райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віталя ГАЛЕНЧУКА матэрыял да друку падрыхтаваў Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.