17 верасня ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна яднання “Мы людзі адзінай цудоўнай зямлі – Беларусь!”, прымеркаваная да Дню народнага адзінства.
Мерапрыемства наведалі вучні 11-га класа Жабінкаўскай школы-інтэрната (настаўніца Власюк А. М.), 11-га і 8-га класаў Ракітніцкай сярэдняй школы (настаўніцы Самасюк І. В., Шыла А. К.), 8 “Г” класа СШ № 3 (настаўніца Старыцкая Т. А.) і 10 “А” класа ліцэя (настаўніца Юрчук А. В.).




Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята і яго значэннем. Успомнілі вядомых асоб Беларусі, якія аказалі значны ўплыў на развіццё нашай краіны, і даведаліся, як змяняўся воблік сталіцы ад пасляваеннага часу да нашых дзён. Адказаўшы на пытанні краязнаўчых анлайн-віктарын “Месца подзвігу – Жабінкаўшчына”, “Дзівосы роднай мовы” і гістарычнага квізу “Сем цудаў Беларусі” навучэнцы прадэманстравалі свае веды аб роднай мове, нацыянальных каштоўнасцях Беларусі і гісторыі вызвалення Жабінкаўскага раёна.
Па завяршэнні гадзіны вядучыя Марыя Пратасюк і Надзея Юхімук пажадалі прысутным, каб яны заўсёды адчувалі сілу адзінства і памяталі, што будучае краіны ў іх руках.
Источник ГУК «ЖАБИНКОВСКАЯ РАЙОННАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА»
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%