Сакавік падарыў Жабінцы 13 новых жыхароў: вітаем маленькіх жабінкаўцаў!

Разам з вамі шчыра радуемся нараджэнню дзетак. Аддзел загса райвыканкама і газета «Жабінка актуальна» віншуюць бацькоў 13-ці маленькіх жабінкаўцаў, зарэгістраваных у нашым раёне ў сакавіку 2025 года.

Сярод сакавіцкіх немаўлятак пяць хлопчыкаў і восем дзяўчынак. Самым распаўсюджаным імем стала Яўгеній і яго жаночая форма – Яўгенія. Гэтак бацькі назвалі двух хлопчыкаў і адну дзяўчынку. Згадзіцеся, выдатнае імя, паколькі азначае на грэчаскай мове «высакародны». Зарэгістраваны таксама дзве Васілісы («царыцы») і дзве Вікторыі («пераможцы»).

Па адным разе сваім дзецям таты і мамы выбіралі імёны Данііл, Кірыл і Філіп; Сафія, Мілена і Ліліт. Апошняе імя, бадай, самае рэдкае і старажытнае ў спісе імён, атрыманых у першы веснавы месяц маленькімі жыхарамі горада-спадарожніка і Жабінкаўскага раёна.

Наталля ВАРАТНІКОВА, начальнік Жабінкаўскага загса; Анатоль РОСТАЎ

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.