“Зорны спеў”: шчаслівы ўдзел

Горад над Бугам у шосты раз вітаў яркі фестываль-конкурс “Зорны спеў – 2026”. Яго адкрыты тур праводзіўся ў Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці. “Зорны спеў” падарыў школьнікам 1 – 11 класаў выдатную магчымасць праявіць свае здольнасці ў чытанні вершаваных і паэтычных твораў берасцейскіх аўтараў, у тым ліку і нашых землякоў – Расціслава і Анатоля Бензерукоў. Як адзначыла журы, геаграфія чытальнікаў была прадстаўлена надзвычай шырока: ад Заходняга Буга да Прыпяці і Гарыні, ад найбуйнейшага ў Беларусі Столінскага раёна да найменшага Жабінкаўскага. Сем дзясяткаў удзельнікаў творчага спаборніцтва арганізатары падзялілі на чатыры ўзроставыя групы. Сярод самых маленькіх з задавальненнем адзначым выдатнае выступленне трэцякласніцы Вікторыі Максімчук. Юную чытачку з сярэдняй школы №2 горада Жабінка імя А.Д. Дзмітрука падрыхтавала да конкурсу настаўніца Святлана Моргаль. У выніку дзяўчынка ўзнагароджана дыпломам I ступені за выразнае чытанне казкі “Хмарчын рушнік”, створанай пісьменнікам з Жабінкі Расціславам Бензеруком.

Анатоль РОСТАЎ

Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.