
2 сакавіка ў Жабінкаўскай дзіцячай біблятэцы для вучняў 6 “А” и 7 “Г” класаў СШ № 1 прайшла прэзентацыя лэпбука “Жывая сувязь часоў”, створанага супрацоўнікамі раённай і дзіцячай бібліятэк на тэмы беларускай народнай культуры і фарміравання духоўна-маральных і патрыятычных якасцяў маладога пакалення.
Лэпбук – гэта не толькі творчасць, але і крэатыўны спосаб падаць усю інфармацыю ў кампактнай форме. Ён прызначаны для дзяцей малодшага і сярэдняга школьных узростаў і дазваляе школьнікам лепш запамінаць новую інфармацыю, развівае памяць, увагу, логіку і фантазію. У нашым выпадку – гэта хутчэй цацка, таму акцэнт зроблены на нагляднасць, яркасць і маляўнічасць, менавіта гэта і спадабалася вучням.
Напаўненне інтэрактыўнай папкі разнастайнае: куфар “Прадметы беларускага побыту” прапануе рэчы, якія традыцыйна выкарыстоўваліся ў паўсядзённым жыцці беларусаў для працы, прыгатавання ежы, аздаблення хаты і іншых патрэб; гастранамічны даведнік па традыцыйных стравах Беларусі “Беларуская кухня” адлюстроўвае багатую нацыянальную кулінарную спадчыну; тэматычны блок “Мінулае і сучаснасць” прысвечаны параўнальнаму аналізу гістарычнай спадчыны і сучаснага стану канкрэтнага аб’екта; “Беларускія арнаменты” прызначаны вывучэнню традыцыйных узораў, іх значэнняў і гісторыі; “Прыродныя сімвалы Беларусі” знаёмяць з унікальнымі прадстаўнікамі флоры і фаўны, якія з’яўляюцца неафіцыйнымі сімваламі рэспублікі; у даміно “Сімвалы Беларусі” замест кропак на картках выкарыстоўваюцца выявы нашых прыродных сімвалаў: зубра, бусла, васілька і г.д., блок “Рэгіёны Рэспублікі Беларусь” уключае карту краіны з 6-ю абласцямі і іх гербы.
Прысутныя школьнікі ацанілі інтэрактыўную кнігу і з цікавасцю асвойвалі яе старонкі.
























Источник ГУК «Жабинковская РЦБС»
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
