Адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

27 лютага на базе Хмелеўскай сярэдняй школы адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якое было прысвечана актуальнай тэме «Праектаванне сучаснага ўрока з пазіцыі сістэмна-дзейнаснага і кампетэнтнаснага падыходаў з выкарыстаннем актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання».

Падчас мерапрыемства педагогі абмеркавалі ключавыя патрабаванні да сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры, зыходзячы з прынцыпаў сістэмна-дзейнаснага і кампетэнтнаснага падыходаў. Асаблівая ўвага была нададзена ролі актыўных і інтэрактыўных метадаў у фарміраванні сацыяльных і вучэбных кампетэнцый, а таксама ў развіцці інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў. Настаўнікі падзяліліся сваім вопытам выкарыстання такіх метадаў для вывучэння беларускай мовы і літаратуры, а таксама прадставілі сучасны метадычны інструментарый для працы з адоранымі вучнямі.

У рамках пасяджэння настаўнік беларускай мовы і літаратура Хмелеўскай сярэдняй школы Кацэвіч Л.І. правяла адкрыты ўрок у 5 класе па тэме «В.Быкаў. «Васількі».

Завяршылася пасяджэнне выпрацоўкай рэкамендацый па выніках абмеркавання і планаваннем далейшай работы. Члены раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, абменьваліся вопытам і ідэямі, што спрыяла плённай і канструктыўнай працы.

Источник Образование Жабинковщины

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.