
21 лютага ў Жабінкаўскай дзіцячай школе мастацтваў прайшло свята «Душой дакрануцца да спадчыны», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. У ім вучні школы дэманстравалi свае таленты ў розных відах мастацтва.
Маленькія артысты з хору «Вясёлыя ноткі» распачалі мерапрыемства выкананнем песні «Матулін голас». Дзеці ігралі на цымбалах, гітары, спявалі і танцавалі, дзелячыся сваёй любоўю да беларускай культуры з прысутнымі.
Сярод выступленняў былі індывідуальныя нумары: Ілля Варатнікоў выканаў твор «Саўка ды Грышка», Маша Курыга – «Як на свет радзіўся Янка», Варвара Грэчанік – «Полька-вязанка». Кожнае выступленне было напоўнена шчырымі пачуццямі і любоўю да роднай мовы і культуры.
Свята завяршылася вясёлымі конкурсамі і гульнямі, падчас якіх удзельнікі правяралі свае веды пра беларускую мову і гісторыю. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.
Дзякуючы намаганням педагогаў і бацькоў, гэтае мерапрыемства стала сапраўдным святам для ўсіх, хто далучыўся, і дазволіла кожнаму адчуць гонар за сваю родную зямлю і яе культурную спадчыну.
Кацярына ЯКУБЁНАК
Фота аўтара
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%




























