Патрыятычная тэматыка на старонках друку

Патрыятычная тэматыка на старонках друку

БрестМемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” — святое месца. Першы ўдар немцы нанеслі менавіта тут. Абаронцы крэпасці мужна змагаліся пры няроўных сілах і не здаваліся ворагу… Цяпер сюды прыязджаюць тысячы наведвальнікаў з розных краін, каб дакрануцца да гісторыі, пастаяць ля Вечнага агню, падзякаваць у думках загінулым у гады вайны за мір, які яны падарылі нашчадкам. Наведванне Брэсцкай цытадэлі кранае струны душы і абуджае памяць.
Месцам правядзення “круглага стала” па тэме “Патрыятычная тэматыка ў сродках масавай інфармацыі Брэстчыны ў год 70-годдзя вызвалення Беларусі” выбрана менавіта цытадэль над Бугам. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі раённых і абласных газет Берасцейшчыны, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў Г.С.Тамашэвіч, дырэктар ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” Р.Р.Бысюк, яго намеснік Л.Р.Бібік, дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава. Вёў пасяджэнне першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі І.У.Гетман.
Удзельнікі “круглага стала” абмеркавалі асвятленне патрыятычнай тэматыкі ў перыядычных выданнях, узгадалі кнігі “Памяць”, “Ніколі не забудзем”, “На абпаленых крылах”, пагадзіліся з выступоўцамі, што карэспандэнтам трэба супрацоўнічаць з архівамі, музеямі, працаваць з дакументамі.
Для ўдзельнікаў семінара таксама была арганізавана экскурсія ў Музей абароны Брэсцкай крэпасці, пад час якой яны даведаліся пра розныя перыяды ў гісторыі цытадэлі. Дарэчы, 22 чэрвеня гэтага года ў мемарыяльным комплексе адчыніць свае дзверы новы музей — “Музей вайны — тэрыторыя Міру”. Экспазіцыі, якія будуць прадстаўлены ў васьмі залах (“Напярэдадні”, “Змаганне”, “Выпрабаванне”, “Прызнанне”, ..), па-іншаму, у новай канцэпцыі, перададуць трагедыю Вялікай Айчыннай вайны. А наведвальнікі “тэрыторыі Міру” змогуць уступіць у дыялог з гісторыяй і ў чарговы раз адчуць гонар за сваю Радзіму і яе герояў.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top