IMG_8215Актыўны ўдзел у навядзенні парадку на зямлі прымаюць працаўнікі ЖКГ, іншых прадпрыемстваў раёна, школьнікі. На ачыстцы гарадскога парку ад смецця і апалага лісця былі задзейнічаны вучні першай і трэцяй гарадскіх школ, ліцэя. Яны старанна зграбалі ўсё ў кучы, грузілі ў прычэпы, затым падмяталі паркавыя дарожкі. На наступны дзень вучні трэцяй гарадской прыбіралі школьную тэрыторыю: фарбавалі бардзюры, зграбалі сухую траву і лісце ля школьнай цяпліцы. Рабочыя камунальнай службы наводзяць парадак у горадзе і ў сельскай мясцовасці штодня. Ля Пшанайскага ФАПа загадчыца Галіна Мікалаеўна Дзенісевіч і санітарка Алена Уладзіміраўна Сваткова высадзілі кветкі, прыбралі тэрыторыю.
На здымку: Г.М.Дзенісевіч і А.У.Сваткова высаджваюць кветкі ля Пшанайскага ФАПа.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top