Якасна, прыгожа і цана задавальняе

Якасна, прыгожа і цана задавальняе

_DSC6735Вам надакучыў драўляны прагнілы плот? Дарожка да дому раскісае пасля дажджу і даўно просіць надаць ёй сучасны выгляд? Гэтыя праблемы дапамогуць вырашыць у ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”. У цэху жалезабетонных вырабаў (дарэчы, ён працуе ўжо чацвёрты год) выпускаюць некалькі відаў карункавых платоў, тратуарнай пліткі і дарожных бардзюраў.

— Магутнасці цэха адносна невялікія, — расказвае яго начальнік Дзмітрый Уладзіміравіч Варабей. —
У дзень мы вырабляем да 40 квадратных метраў пліткі і 40-50 — плоту. Працуем, у асноўным, па заяўках пакупнікоў.
Летась, напрыклад, прадукцыю гэтага цэха набывалі Жабінкаўская ЖКГ, ДРБУ №103, гаспадаркі раёна. Крыўлянскі сельскі Савет заказаў 180 квадратных метраў плоту і звыш 500 — вырабаў дарожнага пакрыцця. Карыстаецца попытам прадукцыя і ў фізічных асобаў.
Пясок, цэмент, вада, пластыфікатар у пэўных прапорцыях засыпаюцца ў бетоназмяшальнік, а адтуль — у вібрапрэс. Каб атрымаць 3 квадратныя метры пліткі, работнікам цэха неабходна ўсяго 15 хвілін. Гатовыя сухапрэсаваныя вырабы складваюцца ў штабелі, і накіроўваюцца ў цеплакамеру на 2 дні. Потым прадукцыя знаходзіцца ў складзе тры тыдні для “набору трываласці”, і толькі пасля гэтага яна трапіць заказчыку.
Дзмітрый Міхайлавіч Мянько, Аляксей Сяргеевіч Аўсяйчук, Аляксандр Віктаравіч Драпеза, Сяргей Сяргеевіч Куратнік — майстры сваёй справы. Зімой тут адноснае зацішша, бо холадна, і вырабы доўга высыхаюць, затое ў летні перыяд даводзіцца рабіць і ў выхадныя дні, каб своечасова выканаць заяўкі.
Многіх заказчыкаў прываблівае прымальны кошт вырабаў цэха Жабінкаўскай рай-сельгастэхнікі, у параўнанні з тым, што прапаноўваюць іншыя вытворцы.
Святлана КІСЛАЯ.
На здымку: Аляксандр Драпеза і Дзмітрый Мянько вырабляюць тратуарную плітку.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top