22 несчастных случая на воде произошло в области за прошлую неделю

22 несчастных случая на воде произошло в области за прошлую неделю

Ахвяры вады
Абласны савет выратавання на вадзе паведамляе, што за мінулы тыдзень ва ўмовах асабліва гарачага надвор’я адбылося 22 няшчасныя выпадкі: утапілася чацвёра жыхароў Столінскага раёна, трое берасцейцаў, па два ў Брэсцкім, Ганцавіцкім, Кобрынскім, Пружанскім раёна і ў Пінску, па адным — у Бярозаўскім, Драгічынскім, Івацэвіцкім і Камянецкім раёнах. У месцах, дзе ёсць выратавальныя станцыі і пасты таварыства, ніхто не загінуў, у зонах іх дзеяння выратавана 16 чалавек, з якіх чацвёра непаўналетніх.
Больш паловы ўсіх няшчасных выпадкаў здарылася ў суботу і нядзелю. Так, у суботу 17 ліпеня г.г., на Століншчыне ў возеры паблізу вёскі Бухлічы ўтапіўся непрацуючы 46-гадовы мясцовы жыхар, у Брэсцкім раёне на рацэ Лясная паблізу Астрамечава — 24-гадовы работнік індывідуальнага прадпрымальніка, на Пружаншчыне пры купанні ў возеры паблізу вёскі Белавусаўшчына — непрацуючы 38-гадовы мясцовы жыхар… Практычна ўсе няшчасныя выпадкі адбыліся ў недазволеных для купання месцах, з-за асабістай бяспечнасці, некаторыя купаліся ў стане алкагольнага ап’янення, іншыя там, дзе няма падраздзяленняў вадалазна-выратавальнай службы, дзе месцы не адпавядаюць умовам для купання (абрывісты спуск да вады, наяўнасць ямак, хуткае цячэнне і г.д.).
У чарговы раз настойліва рэкамендую не купацца ў стане алкагольнага ап’янення. Бацькі, якія знаходзяцца пад хмелем, як правіла, забываюць пра сваіх дзяцей, што бавяцца ля вадаёмаў. Купайцеся толькі ў адведзеных для гэтага месцах з захаваннем устаноўленых мер бяспекі. Не пакідайце ля вады дзяцей без нагляду.
Паважаныя грамадзяне! Задумайцеся над гэтымі лічбамі: у ліпені загінула 45 чалавек на вадзе. Беражыце сваё жыццё і жыццё сваіх родных і блізкіх.
Ю.ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі выратавання на вадзе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top