Лавіся рыбка, але толькі на адну вуду

Лавіся рыбка, але толькі на адну вуду

image_4e71dbf782a2bНераст — самы адказны перыяд у жыцці рыб. Рыбаловы павінны ведаць усё аб ім, а таксама аб забароне, якая дзейнічае ў гэты перыяд.
Сёлета тэрмін забароны на лоўлю рыбы ў перыяд вясенняга нерасту застаецца ранейшым з 1 красавіка па 30 мая. Аматарскае рыбалоўства дазваляецца толькі ў светлы час сутак з берага, адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам, які аснашчаны штучнаю прыманкаю на адзінарным, двайным ці трайным кручку памерам не больш як №10 паводле міжнароднай класіфікацыі.
Выкарыстанне ў гэты перыяд іншых прылад ці з перавышэннем, вызначаным правіламі рыбалоўства колькасці ці спосабаў лоўлі, з’яўляецца парушэннем. На такога рыбалова накладаецца штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічыняў. У перыяд вясенняга нерасту лавіць можна толькі з берага, а таксама ўлічваць, што вылаўленая рыба з парушэннем патрабаванняў правілаў, лічыцца здабытай незаконна. У такім выпадку, акрамя адміністрацыйнага штрафу, давядзецца кампенсаваць шкоду, нанесеную наваколлю Беларусі.
Многія звяртаюцца ў інспекцыю з пытаннямі: ці будзе парушэннем пры лоўлі рыбы на спінінг выкарыстанне воблераў, якія аснашчаны двума трайнымі кручкамі. Адказ адназначны. Гэта з’яўляецца парушэннем, як і выкарыстанне сеткавага пад’ёмніка, дазволенага правіламі, для адлову малькоў, якія будуць выкарыстоўвацца ў якасці нажыўкі.
Кожны рыбалоў, калі адпраўляецца на рыбалку, вызначаецца з прыладамі для лоўлі рыбы, а, менавіта, з выкарыстаннем спінінга ці вуды. Узнікае пытанне: ці можна браць з сабою на рыбалку і спінінг, і вуду, альбо некалькі іх. Адказ просты. Так, можна. Колькасць прыладаў, што знаходзяцца ля рыбалова, правіламі не абмежавана, але лавіць можна толькі на нешта адно.
Хачу папрасіць рыбакоў не заставацца абыякавымі да фактаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства. У выпадку выяўлення на водных аб’ектах сетак, не спрабаваць іх даставаць, а паведаміць на тэлефоны Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету (80162)21-14-58 ці на (8029)720-02-47. Работнікі інспекцыі выедуць на месца, знімуць сеткі і прымуць меры для прыцягнення вінаватых да адказнасці.
Канстанцін КНІГА, намеснік начальніка Брэсцкай МРІ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top