Як стаць курсантам следча-экспертнага факультэта?

Як стаць курсантам следча-экспертнага факультэта?

Адказная і прыцягальная для518b6ee7-43f7-6329-43f7-6326300f72a8.photo.0 юнакоў праца ў Следчым камітэце патрабуе добрых ведаў, якія можна атрымаць на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС. Тут можна вучыцца па спецыяльнасцях “Правазнаўства” і “Судовая экспертыза”, дзе даюцца кваліфікацыі “Юрыст” і “Юрыст. Эксперт-крыміналіст”, патрэбныя для працы ў Следчым камітэце МУС Рэспублікі Беларусь.
Што для гэтага патрэбна? Быць грамадзянінам нашай краіны, мець узрост ад 17 да 25 гадоў, закончыць сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную ўстанову, вызначацца адказнасцю, мэтанакіраванасцю, ініцыятыўнасцю, быць фізічна і псіхічна здаровым, мець жаданне служыць закону, дзяржаве і яе народу.
Заняткі на факультэце дазваляюць атрымліваць поўнае дзяржаўнае зябеспячэнне, бясплатную вышэйшую юрыдычную адукацыю, а пасля заканчэння курсанта чакае прысваенне спецыяльнага звання “лейтэнант міліцыі”, гарантаванае працаўладкаванне, сацыяльная абарона, прадугледжаная заканадаўствам для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, а таксама членаў іх сямей.
Што ж патрэбна, каб стаць курсантам на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС?
1. Да 15 красавіка падаць заяву ў РАУС для афармлення асабовай справы абітурыента.
2. Прайсці медыцынскі агляд і псіхафізіялагічны агляд у ваенна-ўрачэбнай камісіі.
3. Прадаставіць у РАУС, дзе афармляецца асабовая справа абітурыента, дакументы, устаноўленыя парадкам прыёму ў Акадэмію МУС (размешчаны на сайце www.academy.mia.by), а таксама копіі даведак сельвыканкама вызначанай формы і дакументаў, што даюць права на льготы.
4. У тэрміны, вызначаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (чэрвень 2014 года), прайсці ЦТ па прадметах: руская (беларуская) мова, матэматыка, грамадазнаўства.
5. Паміж 9 і 15 ліпеня асабіста прыбыць у Акадэмію МУС, маючы пры сабе пашпарт, для падачы арыгіналаў дакументаў аб адукацыі (атэстат альбо дыплом з дадаткам), сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання, даведку сельвыканкама, дакументы для тых, хто мае права на льготы.
Абітурыенты, якія праходзяць у конкурсе на дзённую форму навучання, залічваюцца ў Акадэмію МУС і прымаюцца на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Перад залічэннем абітурыенты праходзяць канчатковы медыцынскі агляд непасрэдна ў Акадэміі ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі. З імі заключаецца кантракт, дзе прадугледжваецца абавязковае праходжанне службы ў органах унутраных спраў на працягу навучання ў Акадэміі МУС, а таксама не менш пяці гадоў пасля яе заканчэння.
Падрабязней пра пас-тупленне на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС можна даведацца ў раённым аддзеле Следчага камітэта (тэлефон 23-8-48) або звярнуцца на электронны адрас info@amia.unibel.by.
Аляксандр ДЗЯГЕЛЬ,  начальнік Жабінкаўскага раённага аддзела Следчага камітэта  Рэспублікі Беларусь.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top