Зіма прыгожая, ды пагрозлівая

Зіма прыгожая, ды пагрозлівая

Сёлетняя зіма, як кажуць, удалася. Снежны покрыў перавысіў 30 сантыметраў, дый маразы звыш 10 градусаў нярэдкасць. Прыгожа паўсюдна: у лесе, полі, у вёсках і горадзе. Але за гэтай прыгажосцю тоіцца небяспека.
Снежны покрыў перашкаджае праезду аўтатэхнікі, у тым ліку аварыйных спецслужбаў, стварае дадатковую нагрузку на элементы пабудоў. Нагрузка будзе павялічвацца пры адлігах, паколькі снег разбухне ад атмасферных ападкаў і значна пацяжэе. Гэта трэба прыняць да ведама як домаўладальнікам, так і кіраўнікам арганізацый, устаноў і правесці ачыстку дахаў, а таксама не пакідаць без увагі нагружаныя снегам дрэвы, каб пазбегнуць разбурэння будынкаў, траўматызму і гібелі людзей і жывёлы. Нельга забываць пра ачыстку праездаў, каб забяспечыць доступ спецаўтатэхнікі да пабудоў і крыніц вады. Пры моцных снегападах варта абмежаваць рух, асабліва за рысаю населеных пунктаў, і загадзя, паводле прагнозаў метэаслужбаў, падрыхтавацца да непагадзі.
Адной з самых масавых памылак пры моцных маразах з`яўляецца адаграванне замерзлых трубаправодаў адкрытым агнём. Нават надзейна падрыхтаванае месца для агнявых работ нярэдка робіцца ачагом пажару.
Нізкія тэмпературы патрабуюць узмацнення кантролю за дзецьмі, за часам іх знаходжання на дварэ. Ды і адзін да аднаго трэба быць уважлівымі. Трывогу выклікаюць абыякавыя адносіны да людзей, што ляжаць на зямлі, што знаходзяцца ў нецвярозым стане. Яны ж могуць загінуць ад пераахаладжэння, атрымаць траўмы, захварэць. Пры сучаснай суцэльнай тэлефанізацыі зусім няцяжка выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.
І апошняе: не варта быць занадта самаўпэўненымі, выкананне правілаў бяспекі ніколі не бывае лішнім.
Г.МЕЛЬНІЧУК, нам.начальніка райаддзела надзвычайных сітуацый.

Г.МЕЛЬНІЧУК, нам.начальніка райаддзела надзвычайных сітуацый.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top