Што патрэбна жанчыне для шчасця?

Што патрэбна жанчыне для шчасця?

1331093538_nature_seasons_spring__006118_Вясна, як ні круці, жаночая пара. Сонейка дарыць нам сваю цеплыню і пяшчоту. Прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва “скінулі” цяжкія футры і шапкі і ва ўсёй красе шпацыруюць па вуліцах, прывабліваючы погляды мужчын. Што неабходна, каб на твары жанчыны ззяла ўсмешка, каб за плячамі вырасталі крылы, каб яна адчувала сябе шчаслівай, пацікавіліся мы ў жабінкаўцаў.
Юрый Мікалаевіч Аўчыннікаў, трэнер-выкладчык СДЮШАР Жабінкаўскага раёна:
— Для шчасця жанчыне патрэбна, як у вядомай песні: “Быў бы мілы побач”. Ласкавы, чулы, уважлівы, нясквапны. Ён задаволіць усе яе патрэбы і выканае любое жаданне.
Леанід Адамавіч Паграноўскі, начальнік аховы магазіна “Еўраопт”:
— Шмат чаго. Па-першае, думаю, мір на Зямлі, упэўненасць у заўтрашнім дні. Па-другое, каб дзеці не хварэлі. Па-трэцяе, каб сама мела добрае здароўе, а таксама родныя і блізкія. Ну, і нарэшце, каб муж кахаў і на руках насіў.
Аляксандр Анатольевіч Пракапук, аператар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, з дачкой Верай:
— Лічу, што здароўе — самае неабходнае. Будзе здароўе — будзе ўсё. Таксама жанчыне патрэбна адчуваць сябе каханай. Ну і, безумоўна, шчасце жаночае ў дзецях: сям’я, дзеткі — неацэннае багацце.
Вадзім Аляксандравіч Літвінюк, працуе ў ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”:
— Многія прадстаўніцы слабога полу падкія да грошай. Чым больш іх будзе у каханага чалавека, тым лепш. А яшчэ жанчыне неабходна адчуваць сябе патрэбнай, не адзінокай.
Уладзімір Валер’евіч Тубялевіч, працуе ў фірме “Вашаўтатранс”:
— Жанчыне патрэб-ны муж, сям’я, дзеці, уласная кватэра, а яшчэ лепш — дом. Грошы? Будзе каханы —
ён заробіць грошай і забяспечыць усім неабходным.
Апытанне правяла  Наталля ВАЛОШКА.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top