За что несут ответственность несовершеннолетние

За что несут ответственность несовершеннолетние

За што нясуць адказнасць непаўналетнія?
Адміністрацыйнае правапарушэнне — гэта правіннасць, якая не прычыняе вялікага матэрыяльнага ўрону, не з’яўляецца вялікай небяспекай для грамадства, жыцця і здароўя грамадзян. Адміністрацыйная адказнасць настае з 16 гадоў, аднак падлеткі ад 14 да 16 гадоў таксама падлягаюць такой адказнасці за наступныя правапарушэнні: наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання; дробны крадзеж; наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці; парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках; жорсткае абыходжанне з жывёламі; распальванне вогнішчаў у забароненых мясцінах; дробнае хуліганства; парушэнне правілаў бяспекі руху на чыгуначным або гарадскім электрычным транспарце; парушэнне правілаў карыстання сродкамі чыгуначнага транспарту; парушэнне правілаў карыстання транспартным сродкам; парушэнне правілаў карыстання метрапалітэнам; парушэнне патрабаванняў, якія забяспечваюць захаванасць грузаў на транспарце; знішчэнне, пашкоджанне ці страта гісторыка-культурных каштоўнасцяў або матэрыяльных аб’ектаў, якім можа быць прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці; парушэнне парадку ўскрыцця воінскіх пахаванняў і правядзення пошукавых работ; незаконныя дзеянні ў адносінах да газавай, пнеўматычнай ці кідальнай зброі; незаконныя дзеянні ў адносінах да халоднай зброі.
Крымінальнае злачынства — гэта дзеянні, якія наносяць вялікі матэрыяльны ўрон, уяўляюць вялікую небяспеку для грамадства, жыцця і здароўя грамадзян. Крымінальная адказнасць настае з 16 гадоў, а за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы — з 14 гадоў. Гэта — забойства; прычыненне смерці з-за неасцярожнасці; наўмыснае прычыненне цяжкага і менш цяжкага пашкоджання; згвалтаванне; гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару; выкраданне чалавека; крадзеж; грабеж; разбой; вымагальніцтва; крадзеж транспартнага сродка або маламернага воднага судна; наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці; захоп заложніка; выкраданне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў ці выбуховых рэчываў; наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродка або шляхоў зносін; выкраданне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх пракурсораў; хуліганства; заведама хлуслівае паведамленне пра небяспеку; апаганенне  збудаванняў і псаванне маёмасці; уцёкі з папраўчай установы, што выконвае пакаранне пазбаўленнем волі, з арыштнага дома або з-пад варты.
В.БУРКО, часова выконваючы абавязкі ст.інспектара райінспекцыі па справах непаўналетніх.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top