У лідарах года — Ганна Пікалюк

У лідарах года — Ганна Пікалюк

WP_20140325_043У горадзе над Бугам адбыўся абласны этап ІІІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года 2014”. Раённую арганізацыю юных прадстаўляла шасцікласніца Крыўлянскай школы, старшыня піянерскай дружыны імя В.Дудара Ганна Пікалюк разам з педагогам-арганізатарам Ганнай Сцяпанаўнай Кандрацюк і групай падтрымкі.
Конкурсная праграма складалася з наступных заданняў: партфоліа “Я стратэг свайго жыцця”, самапрэзентацыі “Лідарабачанне”; сацыяльнай рэкламы “Лідарскія арыенціры”; дуэту “Штурманы дзяцінства”. Апошняе прадстаўнікі Жабінкаўшчыны выканалі цікава і сталі другімі ў вобласці.
Удзельнікі конкурсу змаглі ў нязмушаных абставінах прэзентаваць сябе як лідара, пазнаёміцца з іншымі дзіцячымі і моладзевымі аб’яднаннямі, падтрымаць сваіх сяброў. Для іх былі арганізаваны цікавая экскурсія ў моладзевы валанцёрскі цэнтр, паказальныя выступленні супрацоўнікаў МНС, гасцёўня “Фармат поспеху”, агульны фотаздымак.
Вольга ПЛАВУХ, в.а. першага
сакратара РК ГА “БРСМ”.
На здымку: другое месца ў конкурсе “Лідар года 2014” у Ганны Пікалюк.
Фота Ганны Кандрацюк.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top