Чвэрць веку ў транспартным цэху

Чвэрць веку ў транспартным цэху

DSC0978999Месца працы Мікалаю Данілюку прадвызначылі бацькі, якія ўсё жыццё працавалі на ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”: маці — лабаранткай, кладаўшчыцай, бацька — прасаўшчыком, сцэпшчыкам, качагарам. На роднае для сям’і прадпрыемства прыйшоў 25 гадоў таму і Мікалай — вадзіцелем транспартнага цэха.
За чвэрць веку змянілася шмат машын, за рулём якіх быў Мікалай Мікалаевіч. Зараз за ім замацаваны аўтамабіль МАЗ-555102 і прычэп МАЗ-857100 у складзе аўтапоезда. Вадзіцель дастаўляе насельніцтву і арганізацыям паліўныя брыкеты, задзейнічаюць яго таксама для перавозкі торфу на ўчастках здабычы ў Пералум’і, Сычове, Багданах, Мышчыцах.
Старшы майстар па рамонце і эксплуатацыі аўтатранспарту Вячаслаў Вячаслававіч Андрасюк адзначае, што імя яго падначаленага нездарма трапіла ў Галерэю працоўнай славы раёна: у гэтага вадзіцеля фактычна няма вымушаных прастояў, парожніх выездаў, рамантуе машыну своечасова, у кароткія тэрміны. Адказна ставіцца да работы.
— На працу ідзе, калі яшчэ цёмна, вяртаецца дадому, калі ўжо цёмна. Спагадлівы, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Клапоціцца пра сваіх дамачадцаў.
Мікалаею Мікалаевічу даверылі таксама аўтобус ГАЗ-3209 на 22 пасажырскія месцы. У сувязі з вытворчай неабходнасцю вадзіцель МАЗа перасаджваецца на яго, каб падвезці супрацоўнікаў прадпрыемства да месцаў здабычы торфу, вартаўнікоў або вадзіцеляў-механізатараў да іх машын.
Леташняя статыстыка ў Мікалая Данілюка такая: 301474 тонакіламетры, перавёз 2,6 тысячы тон торфу, больш за 5,5 тысячы тон брыкету.
Ён зацвердзіў сябе не толькі як выдатны работнік, але і як добры сем’янін. Дома ў яго “жаночае царства”: жонка Людміла Іванаўна, выхавальнік дзіцячага сада ў пасёлку Ленінскі, і дзве дарослыя дачкі — Аліна і Кацярына. Мікалай Мікалаевіч стараецца ўдзяліць увагу кожнай з іх, ды і пра сябе не забывае: у вольны ад работы час захапляецца рыбалкай, любіць збіраць грыбы.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top