У райвыканкаме

У райвыканкаме

IMG_515021 сакавіка пад старшынствам Ф.Ф.Каланчука прайшло пасяджэнне райвыканкама.
Начальнік раённага аддзела НС А.А.Бутрым далажыў, як абаронена насельніцтва і тэрыторыі раёна ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама аб падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага перыяду 2014 года. Ён адзначыў, што знізілася колькасць пажараў (34 супраць 38 у 2012 годзе), адзін чалавек (як і пазалетась) загінуў у агні. Выкананы план работ па рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, у тым ліку з перадачай сігналаў на СГУ. Між тым, на некаторых прадпрыемствах, сельгасаб’ектах і ў арганізацыях не забяспечаны патрабуемы ўзровень супрацьпажарнай абароны, неабходна ўдасканальваць сістэму ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў.
Ужо сёлета падраздзяленні РАНС восем разоў выязджалі на тушэнне пажараў у выніку спальвання травы і сухой расліннасці на плошчы 2,4 га. На працягу пажаранебяс-печнага перыяду супрацоўнікі райаддзелаў надзвычайных сітуацый і ўнутраных спраў, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя будуць арганізоўваць рэйды, каб прадухіліць пажары ў лясах, на торфамасівах, папярэдзіць самавольнае выпальванне сухой расліннасці.
Аб мерах, накіраваных на паляпшэнне ўмоў працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, прафілактыцы вытворчага траўматызму расказала начальнік упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Л.Ф.Селівонік. Яна паведаміла, што ўсе мерапрыемствы адпаведнай праграмы, запланаваныя  на 2013 год, выкананыя. Вядзецца тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці, мяняецца маральна састарэлае і зношанае абсталяванне. 66 работнікам палепшаны ўмовы працы. У мэтах аказання метадычнай дапамогі ў раёне працуе мабільная група ў ахове працы. Летась праведзена 43 маніторынгі санітарнага стану тэрыторый і бытавых памяшканняў. Выяўлена 1274 парушэнні, а таксама 80 выпадкаў знахо-джання работнікаў на рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення. Зарэгістравана 3 няшчасныя выпадкі, з іх 2 — са смяротным зыходам, 1 — з цяжкім.
У абмеркаванні гэтага пытання прынялі ўдзел начальнік і галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы В.Я.Праватораў і С.В.Раманюк. Яны, у прыватнасці, называлі такія складнікі паспяховай, бяспечнай працы, як захаванне выканаўчай дысцыпліны, кантроль, адказныя адносіны да даручанай справы.
Галоўны санітарны ўрач раёна Н.П.Шосцік праінфармавала, як выконваецца санітарнае заканадаўства і ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя. Сістэма медыцыны Жабінкаўшчыны — паліклініка на 190 наведванняў у змену, раённая бальніца на 181 ложак, 3 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 2 амбулаторыі, 9 ФАПаў і здраўпункт цукровага завода. Штогод накіроўваецца нямала фінансавых сродкаў, у тым ліку і з раённага бюджэту, на рамонты будынкаў і памяшканняў медыцынскіх аб’ектаў, пакупку мэблі і інвентару, абнаўленне абсталявання. Як падкрэсліў старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук і далей гэтая прэрагатыўная галіна будзе падтрымлівацца матэрыяльна, мэтанакіраваная работа ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы будзе працягвацца.
Выканкам разгледзеў выкананне праграмы дэмаграфічнай бяспекі Брэсцкай вобласці на 2011-2015 гады. Адзначана, што на Жабінкаўшчыне мерапрыемствы, прадугле-джаныя ў ёй на 2013 год, выкананы. У раёне назіраецца зніжэнне смяротнасці (на 6,1%), у тым ліку і ў працаздольным узросце (на 4,6%), павелічэнне нараджальнасці (на 10%).
Прыняты рашэнні па ўсіх абмеркаваных пытаннях, назначаны адказныя за іх выкананне.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top