“Сваіх кандыдатаў ведаю. Ім давяраю”

“Сваіх кандыдатаў ведаю. Ім давяраю”

IMG_7938 Жабінкаўскі-сельскі выбарчы ўчастак №7 па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў месціцца ў памяшканні кінатэатра “Юбілейны”.
Як патлумачыла сакратар выбарчай камісіі Наталля Уладзіміраўна Шаўчук, у дзень выбараў, акрамя часткі вуліц Палявая і Каліноўскага ў райцэнтры, участак ахоплівае больш за 900 выбаршчыкаў з вёсак Здзітава і Шчэглікі, Курпічы і Навасады, Нагараны і Салейкі, Пшанаі і Рачкі, Зеленкаўшчызна, Сенькавічы і Сцяброва.
У нядзелю 23 сакавіка, здаецца, само надвор’е, цёплае і сонечнае, спрыяла выбаршчыкам прыйсці да ўрнаў і выказаць праз выбарчы працэс свае адносіны да мясцовай улады.
Ужо да поўдня прагаласавалі 45 працэнтаў, або 415 грамадзян, унесеных у выбарчыя спіскі. Старшыня камісіі Наталля Іванаўна Ганчук адзначае: каля трэці выбаршчыкаў на гэты раз скарысталі магчымасць, дадзеную ім законам, каб папярэдне аддаць свае IMG_7969галасы. Яўка актыўная і зараз, таму неўзабаве будзе пераадолены 50-ці працэнтная мяжа, патрэбная для таго, каб прызнаць: выбары на ўчастку адбыліся. Найбольшую актыўнасць традыцыйна праяўляюць вяскоўцы розных узростаў.
Для зручнасці выбаршчыкаў, як звычайна, арганізаваны выезды: па два члены камісіі забяспечваюць галасаванне выбаршчыкаў дома (найчасцей вясковых пенсіянераў), а таксама хворых у цэнтральнай раённай бальніцы, прыпісаных да Жабінкаўскага-сельскага ўчастка.
Сваю ўвагу да выбараў праяўляюць назіральнікі, якія станоўча ацэньвалі працу членаў камісіі. Яны добра ведаюць свае абавязкі і выбаршчыкаў, з якімі працуюць, вызначаюцца чуласцю і аператыўна адгукаюцца на людскія просьбы. Непасрэдна на ўчастку ў час правядзення выбараў знаходзіліся наглядальнікі ад грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзных арганізацый, Жабінкаўскага сельскага Савета дэпутатаў А.П.Апекуноў, А.Ф.Крыўчэня, Т.А.Грынёва, Г.С.Акуліч, іншыя.
Сярод шматлікіх выбаршчыкаў, што завіталі на ўчастак, — шматдзетная сям’я Вашчукоў са Сцяброва. Вера Сцяпанаўна і Валерый Мацвеевіч ужо не аднойчы аддавалі свае галасы за годных дэпутатаў, “што не падводзілі”, а вось іх 18-гадовая дачка Ірына сёння ўпершыню зрабіла свой выбар. Удзел у гэтай важнай справе, лічаць у сям’і, дазваляе абраць кандыдатаў у мясцовыя Саветы, якія будуць працаваць на карысць Жабінкаўшчыны.
З гэтым згодныя жыхары Курпічаў Юрый Фёдаравіч і Ірына Уладзіміраўна Давыдоўскія, якія жывуць у доме, пабудаваным і выдзеленым некалькі гадоў таму для іх сям’і сельгастэхнікай. На гэтым участку яны галасуюць у першы раз, працай камісіі задаволеныя. Юрый Фёдаравіч дадае:
— Сваіх кандыдатаў ведаю са станоўчага боку. І ім давяраю.
Таму Давыдоўскія, як і многія іншыя жабінкаўцы, сёння свядома аддаюць галасы за сваіх кандыдатаў, якія шмат робяць карыснага, дапамагаючы жыхарам Жабінкі жыць ва ўтульным і прыгожым горадзе.
Анатоль Бензярук.
На здымках: Кіраўскі выбарчы ўчастак. Галасуе Ірына Селюкова з маленькай дачкой Ульянай; Наталля Іванаўна Ганчук выдае бюлетэні шматдзетнай сям’і Вашчукоў з вёскі Сцяброва на Жабінкаўскім-сельскім выбарчым участку: Веры Сцяпанаўне,
Валерыю Мацвеевічу, Ірыне і Аляксандру.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top