Блуканне без справы прыводзіць да крадзяжоў

Блуканне без справы прыводзіць да крадзяжоў

fullХоць у раёне праводзіцца пэўная работа ў прафілактыцы безнагляднасці, права-парушэнняў і іншых антыграмадскіх дзеянняў сярод непаўналетніх, выяўляюцца і ўхіляюцца прычыны і ўмовы, што ім папярэднічаюць, ахоўваюцца правы і законныя інтарэсы дзяцей, аднак летась у параўнанні з 2012 годам адбыўся рост злачынстваў, якія здзяйсняюцца гэтай катэгорыяй. Адбылося 7 злачынстваў супраць 4 пазалетась. З шасці падлеткаў, хто ўчыніў злачынствы, чатыры пражывалі на тэрыторыі нашага раёна. Адно злачынства адбылося ў стане алкагольнага ап’янення, у той час, як у 2012 годзе іх не было наогул.
Па-ранейшаму перавышаюць крадзяжы і складаюць большую палову ад усіх злачынстваў. Вось некаторыя прыклады: крадзёж маёмасці ўчыніў вучань Жабінкаўскай школы-інтэрната Д.Ма-карук. Ён прапускаў заняткі, паспяховасць была нізкая, выхоўваецца ў няпоўнай сям’і, што жыве ў Шчэгліках, быў на ўнутрышкольным уліку, ва ўрача-нарколага і ў інспекцыі па справах непаўналетніх Жа-бінкаўскага РАУС. Наступны крадзёж здзейсніў вучань Якаўчыцкай адзінаццацігодкі М.Гаўрыльчык разам з навучэнцам Пружанскага агратэхнічнага каледжа Я.Яшчуком. У адрозненне ад першага злодзея, М.Гаўрыльчык выхоўваўся ў поўнай сям’і, быў толькі на ўнутрышкольным уліку. Учынак непрацуючага А.Даманскага звязаны з завалодваннем аўтамабілем “Фальксваген-Пасат” В.Марчука. Красці аўто ён не хацеў, проста вырашыў пакатацца. Пазней крымінальныя справы, узбуджаныя райаддзелам Следчага камітэта ў адносінах М.Гаўрыльчыка, А.Даманскага спынены ў сувязі з прымірэннем іх з пацярпелымі.
Умовы, якія садзей-нічаюць злачынствам у асяродку непаўналетніх, — гэта неналежнае выхаванне падлеткаў бацькамі, якія не надаюць увагі сваім дзецям і не цікавяцца іх паводзінамі, адсутнасць кантролю за іх занятасцю ў вольны час, а таксама недахопы ў рабоце ўстаноў адукацыі, у якіх вучыліся непаўналетнія на час здзяйснення злачынстваў.
Адбыўся летась і рост адміністрацыйных правапарушэнняў з 40 да 54. Гэта распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскіх месцах, а таксама знаходжанне маладых людзей нападпітку. Праведзены аналіз сведчыць аб неэфектыўнасці прымаемых мераў суб’ектамі прафілактыкі раёна ў зніжэнні п’янства сярод непаўналетніх, а таксама ў папярэджанні правапарушэнняў. З мэтай узмацнення нагляду за выкананнем заканадаўства ў прафілактыцы іх, а таксама сямейнага няшчасця пракуратурай раёна летась праведзена 7 праверак. Паводле іх вынікаў унесена 5 прадстаўленняў аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, 3 прадпісанні, 3 кіруючыя асобы афіцыйна папярэ-джаны аб недапушчальнасці паўторнага здзяйснення правапарушэнняў, 8 паводле актаў пракурорскага рэагавання прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 1 — да адміністрацыйнай.
Абагульненне вынікаў пракурорскіх праверак і аналіз становішча, якое склалася, паказваюць, што, нягледзячы на аб’ектыўныя сацяльна-эканамічныя фактары і недахопы ў сямейным выхаванні, нежаданне многіх падлеткаў вучыцца і працаваць, ёсць недапрацоўкі ў выкананні патрабаванняў заканадаўства ў дзейнасці зацікаўленых органаў, устаноў і арганізацый. Так, пры правядзенні маніторынгу ў дзейнасці камісіі па справах непаўналетніх і інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела АУС райвыканкама выяўлены парушэнні ў парадку вядзення адміністрацыйнага працэсу ў адносінах непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў. Гэта незахаванне парадку і тэрмінаў выкліку асобаў, якія ўдзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе, няправільнае накладанне штрафаў і адміністрацыйных пакаранняў. А яшчэ ня-своечасова рыхтуюцца справы, не паведамляецца непаўналетняму і яго законнаму прадстаўніку аб заканчэнні яе, парушаецца патрабаванне аб парадку апытання непаўналетняга ва ўзросце да 14 гадоў з абавязковай прысутнасцю педагога.
Паводле праведзенай праверкі, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС В.Бурко пракурорам раёна афіцыйна папярэджаны.
Пэўная ўвага намі надавалася летась і пытанням захавання заканадаўства ў ахове жыцця і здароўя дзяцей. У трэцім квартале быў праведзены маніторынг у выкананні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва”, аб утрыманні спартыўных і дзіцяча-гульнёвых пляцовак на прыдамавых тэрыторыях, а таксама ўстаноў адукацыі. Не абышлося без парушэнняў: работнікі жыллёва-эксплуатацыйнай арганізацыі своечасова не фарбуюць і не рамантуюць абсталяванне, дапускаюць парушэнні санітарных правілаў і норм на прыдамавых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў, частка абсталявання, што ёсць на дзіцячых гульнёвых пляцоўках, знаходзіцца ў непрыглядным для эксплуатацыі стане ці зношана так, што небяспечная для здароўя і можа прывесці да дзіцячага траўматызму.
Паводле вынікаў яе, пракурорам раёна дырэктару КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” унесена прадстаўленне, 4 кіруючыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Праверка выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах у абароне дзяцей у няўдалых сем’ях” сведчыць, што работа праводзіцца на высокім узроўні.
Таццяна ЖАРЫНАВА, памочнік пракурора раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top