Атэстацыю вытрымалі

Атэстацыю вытрымалі

Still0312_00015У гарадскім Доме культуры праведзена атэстацыя народных (узорных) калектываў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама перад камісіяй з Брэсцкага абласнога грамадскага культурнага цэнтра.
Першым калектывам, які выступіў з пацвярджэннем свайго звання “народны”, быў вакальны ансамбль “Каларыт”, якім кіруе ўжо многа гадоў Мікалай Зіноўеў. Удзельнікі яго выканалі 12 песень. Наступным званне “ўзорны” пацвердзіў усім вядомы ансамбль народнага танца “Каруначкі”. Юныя танцоры на суд камісіі прапанавалі 13 танцаў. Хор ветэранаў “Тонус” на чале са сваім кіраўніком Людмілай Дошчык таксама атэставаўся. Яго канцэртная праграма налічвала 13 музычных твораў, асноўныя з якіх “Хлеб усяму галава”, “Мяцеліца”, “Едзе воз”.
Духавы аркестр гара-дскога Дома культуры выступіў у рамках раённага тура абласнога фестывалю-конкурсу “Фанфара-2014”.
Камісія праслухала таксама выступленне міні-тэатра гульні і гумару “Спявай душа” з Крыўлянскага сельскага Дома культуры, мастацкі кіраўнік якога Леанід Батура. Гэтаму калектыву прапанавана адшліфоўваць праграму, каб напрыканцы года вылучацца на званне “народны”.
Усе пацвердзілі свае званні і атрымалі, праўда, невялікія заўвагі. У цэлым, уся канцэртная праграма прайшла на высокім выканаўчым узроўні.
Алена ЧЫРКУН, метадыст у ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top