На охоте помните про правила!

На охоте помните про правила!

На паляванне! Але — памятаючы правілы
У нашай краіне кожнаму законапаслухмянаму паляўнічаму даецца магчымасць задаволіць сваю цягу да палявання на працягу ўсяго года. З набліжэннем восені пачынаецца самы масавы сезон — летне-восеньскі — палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну, а таксама на перапёлку, вальдшнэпа (слонку), шызага голуба і вехіра. Адкрываецца ён сёння, 7 жніўня, і працягнецца да 12 снежня. Дазваляюцца наступныя віды і спосабы палявання: ружэйны з засады, з падзываннем, з падыходу і пад’езду гладкаствольнымі стрэльбамі, зараджанымі шротам. Можна выкарыстоўваць зарэгістраваных паляўнічых сабак, за выключэннем ганчакоў і хартоў. Дазволены таксама бясстрэльбавы спосаб з выкарыстаннем зарэгістраваных лоўчых птушак.
Дні ружэйнага палявання — субота, нядзеля, панядзелак, аўторак і святочныя дні, аб’яўленыя нерабочымі. Нормы здабычы вызначаюцца ў паляўнічых гаспадарках.
Здабываць дзічыну — толькі пры наяўнасці дзяржаўнага пасведчання на права палявання, карткі ўліку парушэнняў і ўплаты дзяржпошліны з адпаведнай адзнакай (або квітанцыі), паляўнічай пуцёўкі, дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі.
Адкрыццё сезона — гэта свята зносін з яе вялікасцю Прыродаю. Каб яно не азмрочылася, кожны паляўнічы павінен памятаць і строга выконваць устаноўленыя правілы. Нераўнадушных да праблем роднай прыроды просім інфармаваць аб магчымых парушэннях нашу інспекцыю. Кругласутачны тэлефон “гарачай лініі” ў Брэсце (80162) 23-96-90.
С.ТУЦКІ, ст.дзяржінспектар абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top