Гучалі пяшчотныя гукі гітары

Гучалі пяшчотныя гукі гітары

DSC06341Вясна, кветкі, гітара панавалі ў цукрова-заводскай бібліятэцы пад час творчай сустрэчы з Аляксандрам Рыб’яковым. Гэта не-звычайны чалавек. Працуючы на вытворчасці (на цукровым заводзе, загадчыкам майстэрні  ААТ “Жабінкаўскі”, начальнікам гаспадарчай групы аддзела культуры, токарам у ПМК-10), ён заўсёды ў час адпачынку браў у рукі гітару, і душа яго спявала. Дзецям спяваў калыханкі, жонцы — серэнады, а сябрам і знаёмым мог арганізаваць сапраўдны канцэрт. Калі слухаеш песні ў яго выкананні, у душы “расцвітаюць кветкі”. Маленькі Саша упершыню сустрэўся з гітарай у Доме піянераў, дзе займаўся музыкай па гэтым інструменце.
На сустрэчы з юнымі чытачамі музыкант не толькі спяваў і іграў, а і расказваў гісторыі стварэння некаторых рамансаў, якія гучалі ў яго выкананні. У прыватнасці, А.Вярцінскага на словы С.Ясеніна “Ты меня не любишь, не жалеешь” і “Не гляди ты на меня с упрёком”, якія прысвячаліся вядомай актрысе нямога кіно Веры Халоднай. Прагучалі таксама творы У.Высоцкага, прысвечаныя Марыне Уладзі, цыкл жартоўных песень пра каханне, а таксама з кінафільмаў “Единственная”, “Трактир на Пятницкой”.
Алена МЕШЧАНЧУК, бібліятэкар.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top