Дом, в котором живет любовь

Дом, в котором живет любовь

Дом, дзе пасялілася каханне
Дом Юзвікаў у в.Сцяпанкі не зблытаеш ні з якім іншым. Здавалася б, тыповы “прэзідэнцкі “ аднапавярховы будынак.
Аднак двор патанае ў кветках, у пакоях іх таксама мноства. Ля ўваходу на штучнай павуцінцы вісіць вялікі самаробны чорны павучок. Аднак ён зусім не страшны — на круглай галоўцы вясёлыя вачаняты і ўсмешка. Побач “заблыталася” такая ж самаробная муха. Госці Юзвікаў заўжды пасміхаюцца, пазіраючы на іх. Калі на дварэ горача, прыемна за кубачкам чаю пасядзець за столікам пад паветкаю. Столік і крэслы зрабіў гаспадар — з адпілаваных і пафарбаваных бярвенняў. Атрымалася нова і вельмі зручна. А яшчэ ў двары — “дрэўца” з пластыкавых бутэлек, маленькі ставок і млын. Тут адчуваецца рука гаспадара — Мікалая Пятровіча.
Галоўная “выканаўца” і натхняльніца, зразумела, жонка, Ала Пятроўна, загадчыца фельчарска-акушэрскага пункта ў Сцяпанках. У жніўні сям’я Юзвікаў адзначыць прыемны юбілей — 20-годдзе сумеснага жыцця.
— Мне вельмі пашанцавала, што лёс падарыў менавіта Мікалая, — кажа Ала Віктараўна. — Ён чулы, мае добры густ, гаспадар свайму слову, справядлівы памочнік і дарадца, якога любяць і які любімы. Спадзявалася, калі гулялі вяселле, што захаваем цёплыя, пяшчотныя адносіны надоўга. Спадзяванні спраўдзіліся: змаглі пранесці гэтыя пачуцці праз гады…
Гэтай цеплынёй, здаецца, насычаны сцены іх дома. Атрымалі яго ўсяго пяць гадоў таму і з густам аздобілі. У такой атмасферы сябе добра пачуваюць дзеці — дачка Юля і сын Антон.
— Дзеці — наша надзея і гонар, — з цеплынёй у голасе кажа бацька. — Юлечка выдатна вучыцца ў Баранавіцкім універсітэце, вывучае замежныя мовы. Антон дзевяцікласнік, з будучай прафесіяй пакуль што не вызначыўся.
Менавіта для дзяцей бацька і маці стараюцца зрабіць дом утульным, родным і жаданым. Як і многія вяскоўцы, трымаюць свіней, курэй, сабачку і ката, аднак знаходзяць час, каб заняцца творчай працай.
— Муж шмат ездзіць па Беларусі, многа чаго незвычайнага “паглядзеў”, — раскрывае “сакрэты” цудаў Ала Віктараўна. — Вярнуўся аднойчы з чарговай паездкі і адразу да мяне з прапановай: давай, маўляў, млынок зробім. Намаляваў схему, і, ледзь-ледзь вольная хвіліна выпадзе, за інструменты хапаецца. А то з паездкі цыбуліны незвычайных кветак прывязе… Калі адчуваеш падтрымку і зацікаўленасць мужа, жаданне тварыць і фантазіраваць на родным кавалачку зямлі павялічваецца ўтрая. Душа радуецца гэтай прыгажосці, памножанай на каханне.
С.КІСЛАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top