Праблемы аднавяскоўцаў не чужыя

Праблемы аднавяскоўцаў не чужыя

У Жабінкаўскім сельскім Савеце дэпутатаў пасля аб’яднання з Якаўчыцкім (рэарганізацыя была ў жніўні 2012 года) працуюць 17 чалавек. Свае інтарэсы аднавяскоўцы даверылі ім прадстаўляць на ўзроўні мясцовай улады. Хутка будуць складзены паўнамоцтвы дэпутацкага корпуса ХХVІ склікання, якраз час пагаварыць, што атрымалася зрабіць і якія пытанні чакаюць вырашэння. Пра гэта і не толькі наша размова са старшынёй Жабінкаўскага сельвыканкама Г.С.Акуліч.
— Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” з’яўляецца асноўным актам, які рэгулюе дзейнасць мясцовых органаў улады. Сельскі Савет дэпутатаў — прадстаўнічы дзяржаўны орган і асноўнае звяно сістэмы самакіравання на гэтай тэрыторыі. У склад нашага сельсавета пасля аб’яднання з Якаўчыцкім уваходзяць 16 вёсак і аграгарадок Вялікія Якаўчыцы. Колькасць насельніцтва 2064 чалавекі. Шмат пажылых людзей, якім, безумоўна, патрэбна асаблівая ўвага, ёсць 40 шматдзетных сем’яў. Пытанні сацыяльнай абароны насельніцтва заўжды былі аднымі з самых важных у рабоце дэпутатаў, бо датычацца інтарэсаў практычна кожнага чалавека. Складанасці нашага жыцця ў асноўным прыкметна адбіваюцца на пажылых людзях, інвалідах, шматдзетных і няпоўных сем’ях.
Трэба адзначыць, што актыўна працавалі дэпутаты сельсавета ў выяўленні парушэнняў пажарнай бяспекі і іншых праблем у домаўладаннях. Трывогу выклікаюць няўдалыя сем’і, распаўсюджанне п’янства.
Нямала было зваротаў мясцовых жыхароў у сельвыканкам, якія датычыліся стану вуліц у вёсках. Практычна паўсюдна цяпер зроблена гравійна-пясчаная падсыпка іх.
— Зразумела, што за чатыры гады сумеснай работы ў вас сфарміраваўся пэўны вопыт. І ўсё ж сярод асноўных накірункаў дзейнасці дэпутацкага корпуса, якія вы лічыце галоўнымі?
— Любая праблема, якую даводзіцца вырашаць, адразу становіцца важ-най, і прыкладаеш усе намаганні, каб вынік быў станоўчы. Дзейнасць нашых дэпутатаў часцей за ўсё скіравана на арганізацыю добраўпарадкавання на-селеных пунктаў, яны першыя, калі неабходна аказаць дапамогу сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян. Словам, дэ-путатамі выбіраюцца са-мыя аўтарытэтныя людзі, неабыякавыя да праблем і надзённых пытанняў аднавяскоўцаў.
— Галіна Сцяпанаўна, хацелася б, каб гэтыя словы вы падмацавалі прыкладамі…
— Заўжды магу паспадзявацца на здзітаўскіх дэпутатаў Дзмітрыя Мікалаевіча Аўсяніка і Аляксандра Вітальевіча Батулю (ён жа і стараста), калі патрэбна навесці парадак на мясцовых могілках і ў вёсцы. Яны і самі выйдуць, і аднавяскоўцаў арганізуюць. Гэта яны патурбаваліся, каб у Здзітаве быў водаправод і “прыйшоў” газ.
Георгій Мікалаевіч Піп-ко і Алена Фёдараўна Каменка заклапочаны тым, каб у Шчэгліках з’явіўся новы магазін. Патрэба ў ім ёсць, тым больш, што насельніцтва тут прыбавіцца са з’яўленнем новага квартала індывідуальных забудоўшчыкаў. Даку-ментацыя на будаўніцтва магазіна рыхтуецца. Праўда, частыя размовы пра рэарганізацыю рай-спажыўтаварыства паз-баўляюць веры мясцовых жыхароў, што іх звароты ажыццявяцца. Дэпутат, стараста Антон Антонавіч Жыгман таксама рупіцца, каб у вёсцы Пруска працаваў магазін.
Асноўнае пытанне для Васіля Веніямінавіча Кузьміна і Валерыя Міхайлавіча Галавейкі — правесці газ і пабудаваць станцыю абезжалезвання вады ў Якаўчыцах.
З гэтымі просьбамі яны звяртаюцца ў вышэйстаячыя інстанцыі і спадзяюцца, што іх пачуюць. Дарэчы, не магу не адзначыць садзейнічан-не Валерыя Міхайлавіча і Васіля Веніямінавіча пры навядзенні парадку ў вёсцы. Добры прыклад яны, як настаўнікі, паказвалі і вучням, побач з якімі разам працавалі.
— Бюджэт сельсавета небагаты, а сродкі патрэбна ўкладваць то на тыя, то на іншыя мэты. Галіна Сцяпанаўна, якія крыніцы папаўнення бюджэту выкарыстоўваеце?
— Праводзім аўкцыёны па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць. Тым больш, тэрыторыя сельсавета побач з Брэстам, і нямала яго жыхароў выказваюць жаданне пабудаваць уласны дом у нашым раёне. А пасля таго, як Жабінка афіцыйна стала спадарожнікам Брэста, ахвотнікаў яшчэ прыбавілася. Дык вось, нашы даходы ад продажу зямельных участкаў грамадзянам Беларусі склалі летась 471,7 млн. руб. Іх мы змаглі выкарыстаць на вулічнае асвятленне, утрыманне і рамонт вуліц населеных пунктаў, іншае добраўпарадкаванне тэрыторыі сельсавета.
— Што б вы хацелі пажадаць дэпутатам новага ХХVІІ склікання?
— На сённяшні дзень у Жабінкаўскай сельскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі зарэгістравана кандыдатамі ў дэпутаты 11 чалавек па 11 выбарчых акругах. Галоўнае, каб новыя народныя выбраннікі працягвалі добрыя справы сваіх папярэднікаў, каб праблемы мясцовага значэння (эканамічныя, сацыяльныя, экалагічныя, культурныя і іншыя) вырашалі з мэтай павышэння ўзроўню і якасці жыцця аднавяскоўцаў.
Гутарыла Святлана ВІШНЕЎСКАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top