Учиться строить семейные отношения

Учиться строить семейные отношения

Сям’я: цаглінка да цаглінкі
Зараз шмат размоў, што інстытут сям’і разбураецца, жаніцца няма сэнсу, можна проста жыць разам… Але гэта ўсё роўна, што знаходзіцца ў недабудаванай хаце. Спачатку чалавек выбірае з кім ён будзе будаваць сям’ю, а затым цаглінка да цаглінкі будуе сваё шчасце. І ў залежнасці ад таго, наколькі ён сур’ёзна да гэтага падыходзіць, можа атрымацца сапраўдны дом або разваліна. Жыццё ў шлюбе — гэта штодзённая праца двух людзей, каб дасягнуць гармоніі ў сваіх адносінах і пры гэтым захаваць уласнае “Я”.
Ужо дзесяцігоддзе ў час царкоўных пастоў шлюбы ў аддзеле ЗАГС не адбываюцца. Няма жадаючых. Маладыя людзі сталі больш строга прытрымлівацца традыцый. На жаль, гэта яшчэ не гарантыя стабільнасці і трываласці сямейных адносінаў. Колькасць шлюбаў на Жабінкаўшчыне, што распадаюцца, па-ранейшаму значная. За першае паўгоддзе 2010 года 35 сямейных пар разарвалі свае адносіны праз суд. Які прыгожы быў дзень, калі яны абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі і пацалункамі! Якім горкім стала расстанне…
Назіраючы за тымі, хто ідзе на скасаванне шлюбу, прычыну разладу бачу ў саміх людзях, што некалі пад авацыі і пырскі шампанскага кляліся ў вернасці да скону, а потым заяўляюць: “Побыт “з’еў” сям’ю, яна (ён) зусім не такі, як раней”. Вось таму маладым людзям “ва ўсе вочы” неабходна ўглядацца адзін у аднаго да вянца, а не вышукваць недахопы ў мужы ці жонцы.
Прыгадаем некалькі правілаў, што, на думку псіхолагаў, дапамагаюць пазбегнуць спрэчак і прадоўжыць сямейны саюз на доўгія гады:
1. Сямейная азбука пачынаецца з “Мы”, а завяршаецца, як і любы алфавіт, на літару “Я”.
2. Спяшайся паўтарыць добрае. Зрабіў дабро — цудоўна. Але гэты “ўрок” патрабуе штодзённага паўтарэння.
3. Спыніся ў гневе, спытай у сябе: “Каму стане лягчэй ад сваркі?”
4. Канфлікт? Шукай прычыну ў сабе! Калі ў доме вэрхал, вінаватыя абодва бакі. А калі вінаваты толькі адзін? Тады глебу для правіннасці, магчыма, некалі падрыхтаваў усё ж той, хто сёння не лічыць сябе вінаватым.
5. Умей не толькі быць на месцы другога, але і годна знаходзіцца на сваім. У сварку лёгка ўвайсці, а выйсці з яе цяжка. Прызнаць сваё “паражэнне”, згадзіцца, што памыліўся — нялёгкае ўменне, якое выхоўваць патрэбна з дзяцінства.
6. Кожны крок насустрач — гэта дні радасці, кожны крок у бок ад сям’і — многія горкія дні. А ў жыцці нярэдка бывае ўсё наадварот. Пасварыліся і расселіся па кутах, надутыя бы мышы на крупы. А бывае і яшчэ горш: “Ты мне зрабіў дрэнна, а я табе яшчэ горш зраблю!”
7. Не верыць той, хто сам падманвае. Што тут дадаць? Недавер нараджае Атэла, які робіць сваю чорную справу.
А зараз задумайцеся, ці гатовыя вы выконваць гэтыя залатыя правілы, патрэбныя для стварэння і захавання сваёй сям’і.
Г.АКСЮЦІК, загадчыца аддзела ЗАГС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top