Паляванне на пералётных птушак

Паляванне на пералётных птушак

173157847
Пачынаецца вясенні сезон палявання ў адкрытых для гэтага ўгоддзях установы “Жабінкаўская раённая арганізацыйная структура” РДГА “БТПР” на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна.
З 8 сакавіка па 11 мая г.г. дазваляецца паляванне ружэйным спосабам з засады з падманваннем на гусей: белалобую, гуменніка, шэрую, казарку канадскую, любога полу і ўзросту, у тым ліку і на пералётных птушак. Паляваць можна ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін.
З 5 красавіка па 11 мая ў светлы час сутак дазваляецца паляваць на самцоў (качараў) крыжанкі. Дазволены наступны спосаб — ружэйны з засады з падманваннем з дапамогай падсадной качкі ці чучалаў і вабікаў.
З 5 красавіка па 11 мая г.г. з 18.00 да 22.00 дазваляецца паляванне ружэйным спосабам з засады на самцоў слонкі.
Так праводзіць вольны час можна толькі па сезонных і разавых пуцёўках у суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак, у дзяржаўныя святы, святочныя дні, якія аб’яўлены прэзідэнтам краіны непрацоўнымі, а таксама на самцоў слонкі ў пятніцу з 18.00 да 22.00. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’ераў, такс, лягавых, спаніэляў, рэтрыв’ераў, водных.
Для сяброў РДТА “БТПР” паляўнічая пуцёўка на здабычу гусей і казарку канадскую, самцоў (качараў) крыжанкі і слонкі ў арандуемых угоддзях Жабінкаўскай паляўнічай аргструктуры каштуе: на сезон у паляўнічай гаспадарцы 450 тыс. руб.; на сезон у абходзе 350 тыс. руб.; разавая ў паляўнічай гаспадарцы 80 тыс. руб.
Для грамадзян Беларусі, якія не з’яўляюцца сябрамі “БТПР” кошт іх на вясновы сезон на пералётную дзічыну павышаецца ў два разы. Здаваць пуцёўкі з адзнакай колькасці здабытай дзічыны па відах паляўнічыя павінны ў дзесяцідзённы тэрмін пасля дня ці сезона палявання.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top