Пра нарыхтоўку бярозавіку

Пра нарыхтоўку бярозавіку

c827baf7bdff2ef656abd7e429b7d76f
З надыходам веснавога цяпла паступова абуджаецца прырода, пачынаецца актыўны сокарух у драўніннай і хмызняковай расліннасці. Многія нарыхтоўваюць бярозавік, які здольны не толькі прагнаць смагу ў спякотны летні дзень, але і прыдаць сілы і здароўя нашаму арганізму.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам грамадзяне маюць права для задавальнення ўласных патрэб ажыццяўляць нарыхтоўку бярозавіку на ўчастках ляснога фонду, якія вызначаны для гэтых мэтаў юрыдычнымі асобамі, што вядуць лясную гаспадарку. Для гэтага трэба звярнуцца ў лясніцтва ці лясгас па месцы жыхарства, дзе вам канкрэтна паведамяць тэрміны і месца падсочкі. У многіх лясгасах і лясніцтвах у сезон нарыхтоўкі можна таксама купіць ужо нарыхтаваны гаючы напітак.
Нарыхтоўваць сок забараняецца: у гарадскіх, курортных лясах і лесапаркавых частках зялёных зон; у прыбярэжных палосах рэк, азёр і вадасховішчаў і іншых водных аб’ектаў; у палосах адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній; у населеных пунктах; у дэндралагічных парках, батанічных садах; у месцах пражывання дзікіх жывёл і росту раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі; у зонах санітарнай аховы курортаў; у гісторыка-культурных запаведніках, мемарыяльных парках, на тэрыторыі археалагічных помнікаў; на тэрыторыях санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў і ўстаноў аховы здароўя; у месцах масавага адпачынку насельніцтва.
Звяртаю вашу ўвагу на тое, што парушэнне ўстаноўленага парадку нарыхтоўкі соку караецца штрафам. Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу да 20 базавых велічыняў, ці 2.600.000 руб.
Аб фактах незаконнай падсочкі бярозы можна паведаміць на тэлефоны “даверу” ў Брэсце — (80162)20-70-00 ці 21-14-58.
Ігар РОГАЛЬ, дзяржінспектар Брэсцкай міжраённай інспекцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top