У гасцях у ветэрана

У гасцях у ветэрана

Пад такою назвай з 20 па 23 лютага ў сярэдняй школе №3 г.Жабінка праводзілася акцыя, якая была прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Першай, каго павіншавалі вучні 6 “В” класа са святам, была ветэран Вялікай Айчыннай вайны Настасся Фёдараўна Бязгодава. 20 лютага жанчына адзначыла свой 94-ы дзень нараджэння. Сваім юным гасцям Настасся Фёдараўна расказала,што нарадзілася яна ў Вялікіх Луках, а калі пачалася вайна, прымала ўдзел у будаўніцтве абарончых умацаванняў, потым у якасці вольнанаёмнай пайшла ў шэрагі Чырвонай Арміі, служыла ў лазнева-пральным атрадзе. Прайшла ўсю вайну, дайшла да Германіі. Самым яркім эпізодам ваенных гадоў лічыць сустрэчу з маршалам Савецкага Саюза Георгіем Канстанцінавічам Жукавым. Нягледзячы на ўзрост, Настасся Фёдараўна вялікі жыццялюб і аптыміст. Яна заўсёды радая гасцям. З задавальненнем расказвае юным не толькі пра гады ваеннага ліхалецця, але й пра мірнае аднаўленне разбуранай краіны.
Людміла СЯДУН, класны кіраўнік 6 “В” класа
сярэдняй школы №3 г.Жабінка.
На здымку: у гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Н.Ф.Бязгодавай.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top