“Мара” гучала ў галаканцэрце

“Мара” гучала ў галаканцэрце

DSC05194
Чарговая вакальная зорачка на музычным небасхіле заззяла ў вакальнай студыі “Вясёлкавы мікс”. 16-гадовая Аляксандра Мартынчук апошнія тры гады з дапамогай кіраўніка Вікторыі Міцковіч адшліфоўвае свае прыродныя дадзеныя. Дзяўчынка мае ўнікальны тэмбр голасу, умее “падаць” слухачам любую песню. Яна ўдзельнічала ў шматлікіх музычных конкурсах і займала прызавыя месцы. Так, напрыклад, Аляксандра стала першай у конкурсе “Галасы юнацтва”, атрымала дыпломы як удзельнік у “Прывітанне, свет”, “Звонкая раніца — ІІІ, IV”.
— Напрыканцы мінулага года, — расказвае Вікторыя Міцковіч, — нам прапанавалі прыняць удзел у ІІ-ім міжнародным фестывалі песень дзяцінства “Крылатыя арэлі”. Параіліся з Сашай і вырашылі паспрабаваць. Запісалі песню “Мара” і ў электронным фармаце накіравалі на адрас аргкамітэта. У фестывалі ўдзельнічалі 120 юных спевакоў.
Напрыканцы студзеня Вікторыю Міцковіч, як кіраўніка, і Аляксандру Мартынчук, як вакаліста, запрасілі ў сталіцу выступіць на сцэне культурна-дзелавога цэнтра “Дом Масквы”. Сярод шчасліўчыкаў ужо даволі вядомая магіляўчанка Ліда Заблоцкая, якая зачаравала Еўропу песняй “Анёлы дабра” (нагадаем, у 2011 годзе гэтая кампазіцыя прынесла ёй трэцяе месца на дзіцячым “Еўрабачанні”).
— На працягу трох дзён журы ацэньвала нумары канкурсантаў, — працягвае Вікторыя. — Улічваліся вакальныя дадзеныя, тэхніка выканання, арыгінальнасць, эстэтыка касцюмаў. Сёлетні фестываль быў прысвечаны спорту і фізічнай культуры. Адзіная прадстаўніца ад Жабінкаўшчыны і другая ад Брэстчыны Аляксандра спявала дзве песні — “Мара” і “Свет без каханага”. Абедзве даволі складаныя ў тэхніцы выканання. Аднак дзяўчыне ўдалося справіцца з хваляваннем, і яна здорава праспявала іх.
Літаральна праз некалькі дзён стала вядома: Аляксандра Мартынчук прайшла ў другі адборачны тур (“адсеяліся” 90 (!) канкурсантаў)! Яна змагла прэтэндаваць на прызавыя месцы і Гран-пры! Разам з астатнімі 30-цю канкурсантамі юная жабінкаўская зорачка прыняла ўдзел у галаканцэрце, які адбыўся 14 лютага ў Доме Масквы, што ў сталіцы. Вярнулася Аляксандра з дыпломам удзельніка конкурсу.
Святлана КІСЛАЯ.
На здымках: Аляксандра Мартынчук разам з кіраўніком Вікторыяй Міцковіч.
Фота Сяргея МІЦКОВІЧА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top