Адзначаны за якасць і культуру абслугоўвання

Адзначаны за якасць і культуру абслугоўвання

IMG_7470Менавіта гэтыя складнікі былі ўзятыя за аснову пры падвядзенні вынікаў работы ўрачэбных амбулаторый вобласці за мінулы год. Вызначыўся калектыў медыкаў з Хмелева (загадчыца Т.Р.Болдырава), які заняў другое месца ў абласным аглядзе і быў уганараваны дыпломам.
Задаволены жыхары аграгарадка і суседніх вёсак работай спецыялістаў амбулаторыі, якія на належным узроўні аказваюць шырокі спектр медыцынскіх паслуг. Яна добра аснашчана
матэрыяльна-тэхнічна, ёсць неабходнае сучаснае абсталяванне, кваліфікаваны персанал. Толькі летась амбулаторыю наведала звыш 6100 чалавек, амаль 3000-ам
аказана стаматалагічная дапамога. Сярод жыхароў участка знізілася захваральнасць, а таксама смяротнасць як агульная, так і ў працаздольным узросце, не зарэгістравана хворых на сухоты, не выяўлена запушчаных формаў анкалогіі і рака малочнай залозы. У выніку скарацілася колькасць выклікаў хуткай дапамогі ў хмелеўскім накірунку, а “разгрузіць” іх дапамаглі спецыялісты ўрачэбнай амбулаторыі, якія кожнаму пацыенту гатовыя аказаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.
Святлана Мікалаева.

Фельчар Л.А.Макарэвіч, участковая медсястра А.С.Грыцук
і загадчыца Хмелеўскай амбулаторыі,  участковы тэрапеўт Т.Р.Болдырава.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top