Прафілактыка — крыніца поспеху

Прафілактыка — крыніца поспеху

Скажи_наркотикам_нет

Злоўжыванне наркотыкамі распаўсюдзілася цяпер у памерах, якія трывожаць усю сусветную супольнасць. Асабліва згубна злоўжыванне ў моладзевым асяродку. Паводле экспертных дадзеных колькасць асобаў, якія займаюцца немедыцынскім ужываннем наркотыкаў, перавышае ў свеце 30 млн. чалавек.
У апошнія гады ў Беларусі наркаманія мае тэндэнцыю да росту. Усё большая колькасць людзей набывае «вопыт» ужывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, узрастае колькасць наркаспажыўцоў-жанчын. Пад назіраннем наркалагічнай службы на канец 2010 года знаходзілася больш чым 13 тыс. асобаў, якія ўжываюць наркотыкі.
Дадзеныя статыстыкі сведчаць таксама пра цесную сувязь наркаспажывання з ростам захворванняў на СНІД, вірусныя гепатыты, сухоты і іншыя сур’ёзныя хваробы.
Лепшы спосаб супрацьдзеяння распаў-сюджванню наркаманіі — яе прафілактыка. Яна павінна ўключаць:
— распаўсюджванне аб’ектыўнай інфармацыі аб прычынах, формах і выніках ужывання наркотыкаў;
— фарміраванне ў падлеткаў навыкаў аналізу і крытычнай ацэнкі інфармацыі, якую яны атрымліваюць пра наркотыкі, і ўмення прымаць правільныя рашэнні ў выпадках, калі іх прапануюць паспрабаваць сябры, знаёмыя;
— прадастаўленне альтэрнатывы наркотыкам (добрая вучоба, праца, заняткі фізкультурай і спортам, цікавыя хобі і інш.).
Інфармацыя павінна даваць веды пра тое, чым шкоднае ўжыванне наркотыкаў для чалавека і грамадства. Неабходна прапагандаваць здаровы лад жыцця і фарміраваць жыццёвыя навыкі, абавязковыя для таго, каб супрацьстаяць жаданню паспрабаваць наркотыкі ці «наблізіцца» да іх у моманты стрэсу, адзіноты, жыццёвых няўдач. Вядома, трэба ўлічваць асаблівасці дзяцей (палавую прыналежнасць, узрост і інш.).
Лячэнне і рэабілітацыя наркаманіі ажыццяўля-юцца без паведамлення ў міліцыю (інфармацыя пра пацыента падаецца толькі па запытах суда і органаў следства), згодна з жаданнем пацыента лячэнне праводзіцца на ўмовах поўнай ананімнасці.
Сяргей ЗАМАХІН, урач псіхіятр-нарколаг Жабінкаўскай ЦРБ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top