Асаблівае прызванне Вячаслава Шаноева

Асаблівае прызванне Вячаслава Шаноева

IMG_7493Служба ў органах унутраных спраў — не з лёгкіх, часам у няпростых жыццёвых сітуацыях адказнасць людзей у міліцэйскай форме вымяраецца па вышэйшым рахунку. Гэта дакладна ведае старшы оперупаўнаважаны крымінальнага аддзялення Жабінкаўскага РАУС, маёр міліцыі Вячаслаў Шаноеў, які перакананы: для такой службы трэба мець асаблівае прызванне.
Што падштурхнула пайсці гэтым шляхам у жыцці?
Выбар прафесіі быў свядомым. Перад вачамі быў сямейны прыклад. Менавіта для Вячаслава і яго старэйшага брата Дзмітрыя (служыць зараз вадзіцелем у дзяжурнай часці райаддзела міліцыі) стала справа, якой прысвяціла жыццё маці. Маёр міліцыі Ніна Васільеўна Шаноева ў якасці інспектара па справах непаўналетніх шмат сіл аддавала працы з падлеткамі. Сыны гэта бачылі, разумелі, і зараз Вячаслаў з удзячнасцю ставіцца да памяці маці:
— Яшчэ ў юнацтве мяне ўразілі тыя павага і аўтарытэт, якія яна мела ад людзей. Чулая да чужых праблем, маці блізка да сэрца падпускала лёсы непаўналетніх, дапамагала ўзяцца за розум тым, хто аступіўся ўпершыню. Дзякуючы ёй, многія мае аднагодкі тады змаглі стаць на шлях выпраўлення, не скаціліся ў бездань. Мабыць, тады да мяне ўпершыню прыйшло ўсведамленне, наколькі важнай справай займаюцца супрацоўнікі міліцыі.
Пасля заканчэння першай гарадской школы юнака чакаў факультэт фізіч-нага выхавання Брэсцкага дзяржаўна-га ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.
Затым у біяграфіі — непрацяглая праца на трэнерскай пасадзе ДЮСШ, вайсковая служба і свядомы прыход у лютым 2000 года ў міліцыю, спачатку ў якасці ўчастковага інспектара. Ужо тады Вячаслаў Шаноеў разумеў, што для далейшага службовага росту і ўласнага развіцця патрэбна мець спецыяльную адукацыю. Гэта і абумовіла працяг вучобы — у гэты раз на юрыста ў філіяле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, што ў горадзе над Бугам.
Неўзабаве Вячаслаў Веніямінавіч атрымаў прапанову перайсці ў крымінальную міліцыю, а ў 2004-2008 гадах нават узначаліць аддзяленне крымінальнага вышуку.
Цікава было акунуцца ў непаўторную і рызыкоўную атмасферу, якая суправаджае службу ў аддзяленні, што нездарма лічыцца адным з найбольш вядучых і паважаных у міліцыі. Крышку паклікала і рамантыка, зга-джаецца суразмоўца: хацелася мець прафесію, што заўсёды дазваляе быць на вастрыі падзей.
— Зараз, праз гады, прыйшло, канечне, разуменне, што галоўнае ў нашай справе — гэта штодзённая праца з людзьмі, — гаворыць Вячаслаў Шаноеў. — Звяртаюцца да нас грамадзяне найчасцей са сваёй бядой, у час небяспекі, таму спрабуем дапамагчы ўсім без выключэння. Да нас трапляюць усе крымінальныя справы, за выключэннем эканамічных злачынстваў.
Вячаслаў Веніямінавіч з ўдзячнасцю гаворыць пра сваіх калегаў — оперупаўнаважаных Алега Дуся, Эдуарда Лінніка, Руслана Арабчука, Аляксандра Андрасюка. Выдатныя адносіны склаліся з кіраўнікамі — начальнікамі службы вышуку маёрам міліцыі Ільёй Хвалько і крымінальнай міліцыі падпалкоўнікам міліцыі Андрэем Лаготам, з якімі Вячаслаў некалі разам пачынаў службу.
— Адзяленне спрацавала летась надзейна, пра тое сведчаць і лічбы, і справы, — гаворыць суразмоўца. — Па лініі крымінальнага вышуку было зарэгістравана 98 спраў, з іх 72 злачынствы раскрытыя. Прыемна, што за апошнія гады раскрываюцца ўсе без выключэння цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. Гэтыя паказчыкі адны з найлепшых у вобласці.
Калектыў вызначаецца прафесіяналізмам, што дазваляе аператыўна разбірацца ў крымінальных сітуацыях. Напрыклад, згадваецца такі выпадак, што адбыўся ў мінулым годзе.
— Аднойчы разам з пажарным разлікам мы выехалі ў аддаленны хутар Ліскі, дзе гарэла хата і быў зной-дзены на пажарышчы памерлы чалавек, — гаворыць В.В.Шаноеў. — Гаспадар падворка бажыўся, што моцна спаў і нічога не ведае… Узнікла, канечне, пытанне: няшчасны выпадак ці забойства? Калі за справу ўзяліся нашы спецыялісты, высветлілася: на целе памерлага нажавыя раны. Таму зламысніку давялося “ўспомніць”, як у час п’янай разборкі забіў сабутэльніка, а каб схаваць сляды злачынства падпаліў уласнае жытло! Каб міліцыя прамарудзіла з выездам, гэта злачынцы магло сысці з рук, а так давялося адказваць паводле закона.
І падобных сітуацый са сваёй практыкі Вячаслаў Шаноеў можа згадаць дастаткова шмат.
Напярэдадні прафесійнага свята ён шчыра зычыць усім сваім калегам стаяць надзейна на варце правапарадку, моцнага здароўя, маральных і фізічных сіл у нялёгкай, але такой патрэбнай працы.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top