Пра каханне і не толькі…

Пра каханне і не толькі…

 

DSC01612
Жабінка — гарадок невялікі, аднак не абмінаюць яе артысты, ад пачынаючых свой шлях на сцэне, да зорак шоу-бізнесу. Якія толькі забаўляльныя праграмы не ладзіліся на сцэне гарадскога Дома культуры! Жабінкаўскіх гледачоў цяжка нечым здзівіць. Аднак…
Менавіта здзіўленне — гэта першае, што адчулі гледачы, якія прыйшлі 15 студзеня на канцэрт пад лірычнай назвай “Пра каханне”. Яго падрыхтавалі сумеснымі намаганнямі студыя “Вясёлкавы Мікс” і кавер-група “БаянДай”. Стаяла няпростая задача — зрабіць шоу-праграму, прысвечаную Дню ўсіх закаханых з поўнасцю “жывым” гукам.

DSC01677Пад час канцэрта на сцэне гучалі ўдарныя, іграў бас і гітара, акардэон і клавішы, і, канечне, спявалі вакалісты хораша, з “агеньчыкам”! Іскрыстыя танцы, кветкі і рамантычныя віншаванні — усё было тут. Атмасфера была проста дзіўная — цёплая, сяброўская. Энергія і запал спевакоў “Вясёлкавага Мікса” перадалася кожнаму гледачу без выключэння. У канцэрце гучалі ўсім вядомыя песні пра каханне, а музычнае суправаджэнне кавер-групы “БаянДай” было проста бездакорнае.
Не, не толькі здзіўленне адчулі гледачы. Цэлы “вясёлкавы мікс” пачуццяў захліснуў іх, і напрыканцы праграмы ўжо ніхто не сядзеў на месцы — уся зала апладзіравала стоячы!
Радасць была яшчэ і ад таго, што ўсё зроблена не “заезджымі” гастралёрамі, а нашымі, жабінкаўскімі юнакамі і дзяўчатамі. Здзіўляйце нас часцей!DSC01574
Таццяна АНУФРЫЮК.
На здымках: пад час канцэрта “Пра каханне” ў ГДК.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top