Камандзір аддзялення, старшы сяржант

Камандзір аддзялення, старшы сяржант

сканирование0017Заўжды прыемна, калі чуеш добрыя словы пра жабінкаўцаў. Яны вызначаюцца ў розных сферах жыцця, у тым ліку армейскага. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў рэдакцыю прыйшоў ліст са Слоніма, з вайсковай часці, дзе праходзіць тэрміновую службу старшы сяржант Юрый Юр’евіч Мартынюк.
Юрый нарадзіўся ў Жабінцы. Як згадвае яго колішні класны кіраўнік Л.А.Махамет, у старэйшых класах юнак вучыўся ў Азяцкай сярэдняй школе, дзе заўсёды вызначаўся працавітасцю, адказнасцю, добрымі паводзінамі.
— Юра з тых людзей, што заўсёды заняты нейкай карыснай справай, актыўны, уважлівы да настаўнікаў, сяброў і аднакласнікаў, —
гаворыць Людміла Аляксееўна. Ён і ў доме гаспадар: паколькі бацька хварэе, хлопчык рана памужнеў, узяў на сябе шмат абавязкаў, да таго ж паспяваў дапамагаць і маме, якая працавала на ферме.
У 2012 годзе Юрый Мартынюк закончыў Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж прыборабудавання, набыў спецыяльнасць слесара ў зборцы металаканструкцый. Тады ж быў прызваны ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў яго прызначылі на пасаду камандзіра аддзялення — разведчыка батарэі. За ўвесь час службы Ю.Ю.Мартынюк не атрымаў ніводнай заўвагі, заўсёды беражліва карыстаецца давераным яму ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай, дапамагае баявым таварышам.
Дырэктар Азяцкай школы Н.Я.Казачэнка адзначае, што Юрый Мартынюк — цікаўны вучань, добры спартсмен, не аднойчы абараняў гонар роднай навучальнай установы ў раённых спартыўных саперніцтвах.
— Відаць, гэта зараз дапамагае яму ў вайсковай службе, — падагульняе Ніна Ярасаўна.
У гэтым яе словы супадаюць з меркаваннямі армейскіх камандзіраў, якія сярод найлепшыя рысаў характару 20-гадовага хлопца называюць сціпласць, стараннасць, адказнасць, сярод захапленняў падкрэсліваюць заняткі спортам, імкненне ўвесь час пашыраць свой кругагляд. За руплівасць, дбайнасць у службе старшы сяржант Ю.Ю.Мартынюк неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам вайсковай часці.
У сваім пісьме выконваючы абавязкі намесніка камандзіра 1-га гаўбічнага самаходна-артылерыйскага дывізіёна гвардыі прапаршчык І.В.Ваніслаўчык выказвае асаблівую падзяку маці і бацьку салдата. Ён, прынамсі, піша: “Ужо ў маі Юрый вернецца дамоў, дзе чакаюць яго бацькі — Юрый Васільевіч і Вольга Анатольеўна, якія выхавалі абаронцу Айчыны, на-дзейнага памочніка і сапраўднага мужчыну.
Дзякуй вам, Юрый Васільевіч і Вольга Ана-тольеўна, за тую любоў да Радзімы, што прывілі вы сыну, за бацькоўскі наказ добрасумленна выконваць свае абавязкі, служыць дастойна”.
Анатоль РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top