“Вясёлкавы калейдаскоп” аб’яднаў творчых

“Вясёлкавы калейдаскоп” аб’яднаў творчых

DSC00365У нашым раёне нямала творчых і таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія любяць і ўмеюць ствараць цуды сваімі рукамі. Гэта яшчэ раз пацвердзіла 44-ая абласная выстава выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вясёлкавы калейдаскоп”. Яна праходзіла ў Брэсцкім абласным цэнтры моладзевай творчасці.
На суд гледачоў і журы жабінкаўскія школьнікі падрыхтавалі 30 цікавых работ. Найбольшую актыўнасць, творчы падыход і дызайнерскія ідэі праявілі дзеці, якія вучацца бачыць і тварыць прыгожае ў аб’яднаннях па інтарэсах “Кераміка”, “Арт-дызайн”, “Залатая саломка”, “Паслухмяныя вузельчыкі”. Цікавыя і непаўторныя работы юных жабінкаўцаў не засталіся без увагі і ўзнагарод. Так, у намінацыі “Лепшае колеравае рашэнне” адзначаны граматамі абласнога цэнтра моладзевай творчасці малюнкі Карыны Шпілько і Надзеі Чэчалевай, таксама творчая праца  аб’яднанняў “Выяўленчае мастацтва” і “Залатая саломка”, якімі кіруюць Іна Уладзіміраўна Рудкоўская і Тамара Міхайлаўна Казлова.
У намінацыі “Лепшая кампазіцыя ў нацыянальным стылі” адзначаны граматамі работы Ірыны Мецялёвай і Таццяны Смеракоўскай, а таксама вырабы Марыі Дудар, Дзіяны Андрасюк, Марыі Шыманоўскай, Ірыны Шэйка, Кацярыны Самасюк.
А вось аб’яднанне “Кераміка”, якім кіруе Наталля Іванаўна Сцепанюк, узнагароджана дыпломам ІІ ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Павіншуем іх з перамогай!
Алена ФІЛІПОВІЧ, педагог-арганізатар.
На здымку: пераможцы абласнога конкурсу “Вясёлкавы карагод” Ірына Мецялёва і Таццяна Смеракоўская.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top