Мова, пявучая родная мова…

Мова, пявучая родная мова…

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы. Як жыхары Жабінкаўшчыны адносяцца да беларускай мовы, ці размаўляюць на ёй, як ставяцца да тых, хто ўжывае яе паўсядзённа?
Наталля Уладзіміраўна Салівончык, настаўніца гісторыі Ракітніцкай сярэдняй школы:
IMG_7250— Роднай мовай валодаю вельмі добра. Да гэтага навучальнага года працавала ў Івацэвіцкім раёне настаўнікам гісторыі ў беларускамоўнай школе. Дарэчы, у той мясцовасці і ў дарослых, і ў дзяцей беларускае маўленне чыстае і прыгожае. У школе, дзе працую зараз, у самой былі некаторыя складанасці пры пераходзе на рускую мову выкладання. Адзінаццацігодка тут рускамоўная. Беларуская мова для мяне родная, нягледзячы на тое, што мае бацькі маюць украінскія карані. Я вырасла і вучылася ў асяродку, дзе гучала беларускае слова, і мне вельмі падабаецца размаўляць на роднай мове. У нашай школе пад час тыдняў гісторыі, беларускай мовы і літаратуры праводзяцца конкурсы, віктарыны. Але ў паўсядзённым жыцці, на жаль, беларускую гаворку чую вельмі рэдка. Лічу, што мы павінны не толькі ведаць нацыянальную мову, але і размаўляць на ёй, не спасылаючыся на тое, што ў нас двухмоўе ў краіне. Большасць жа беларусаў размаўляюць па-руску.
Вячаслаў Аляксеевіч Буднік, працуе на ТАА “Славаўтаплюс”:IMG_7374— Чую беларускую мову па радыё, тэлебачанні, у навучальных установах. Сам не размаўляю, таму што ўсё жыццё думаў і гаварыў па-руску. У нас няма моўнай практыкі, мы не “ўсмоктваем” беларускую мову “з малаком маці”.
Ніна Мікалаеўна Трацюк, пенсіянерка, жыхарка Ракітніцы:
IMG_7267— Калі праводзілі перапіс насельніцтва, роднай мовай я заўсёды называла беларускую, хаця размаўляю на мясцовым дыялекце. Падабаюцца беларускія песні. Люблю слухаць па радыё выпуск навінаў Жабінкаўшчыны. Усё разумею, але сказаць не магу (смяецца).
Надзея Якаўлеўна Літоўчанка, пенсіянерка, жыхарка IMG_7377Жабінкі:
— Па-беларуску не размаўляю. Пры неабходнасці доўга перакладала б у галаве рускія словы. Такой сітуацыі з мовай, як у Беларусі, напэўна, няма ні ў адной дзяржаве. Мы жылі ва Украіне (у мяне муж — ваенны), усе ўкраінцы гавораць на роднай мове, а мы — не.
Вольга Аляксандраўна Гарох, намеснік галоўнага бухгалтара IMG_7255ААТ “Ракітніца”:
— Сама на беларускай мове не размаўляю, але падабаецца слухаць прыгожае, пявучае беларускае слова з вуснаў артыстаў, спевакоў, дыктараў радыё і тэлебачання. У нашай мясцовасці мала хто размаўляе па-беларуску. А вось калі прыязджаем на радзіму мужа ў Івацэвіцкі раён, то паўсюль гучыць “сапраўдная”, чыстая беларуская гаворка.
Апытанне правяла Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top