Собрать хлеб без человеческих жертв

Собрать хлеб без человеческих жертв

Сабраць хлеб без чалавечых ахвяраў
Згодна з аператыўнымі дадзенымі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у першым паўгоддзі 2010 года на Брэстчыне цяжка траўміравана 34 работнікі АПК і загінула 16 чалавек (за такі ж перыяд 2009 года 24 і 29 адпаведна). Некаторыя пацярпелыя былі ў стане алкагольнага ап’янення. Прычыны няшчасных выпадкаў — няправільныя дзеянні адказных асобаў у стварэнні і бяспечнай працы і арганізацыі працоўнага працэсу, а таксама некарэктныя паводзіны саміх пацярпелых.
Праверкі паказваюць, што ў некаторых арганізацыях АПК не распрацоўваюцца арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы для стварэння бяспечных умоў працы пры арганізацыі і правядзенні ўборкі, ёсць недахопы ў навучанні работнікаў бяспечным метадам і прыёмам працы, дапускаюцца да яе тыя, хто не прайшоў інструктаж і праверку на веданне пытаннях аховы працы.
Так, 20 ліпеня слесар РУСП “Заходні” А.Братчук каля дзевяці гадзін вечара прысеў перад пярэднім левым колам аўтамабіля МАЗ, каб запоўніць рэестр. У гэты час вадзіцель МАЗа пачаў рух і наехаў на слесара. Апошні загінуў на месцы.
Вялікую трывогу выклікае тэхнічны стан машын і механізмаў. Нярэдка выкарыстоўваюцца ў працы тэхнічна няспраўныя сельскагаспадарчыя машыны і механізмы. З гэтай прычыны 17 ліпеня быў цяжка траўміраваны машыніст СВК “Земляроб” Бярозаўскага раёна М.Чыж (узрост 59 гадоў) пры правядзенні пусканаладачных работ зернеачышчальнага комплексу СЗК-30.
Маюць месца выпадкі кіравання трактарамі і зернеўборачнымі камбайнамі асобамі, якія пазбаўлены вадзіцельскіх пасведчанняў, назіраецца перавозка людзей на трактарных прычэпах, або на неабсталяваных для гэтага аўтамабілях. Не праводзяцца штогадовыя замеры супраціўлення зазямляльных устройстваў, супраціўлення ізаляцыі сілавых кабельных ліній. Належным чынам не забяспечваецца выкананне мер электрабяспекі пры правядзенні работ у ахоўнай зоне ЛЭП. Так, 23 ліпеня, каля вёскі Лазоўка Пружанскага раёна пры руху заднім ходам камбайна “Палессе” была пашкоджана жалезабетонная апора лініі электраперадачы 10 кВ, што прывяло да абрыву і падзення правадоў на кабіну. У выніку кароткага замыкання загарэлася жыта. Калі пажар патушылі, камбайнер ААТ “Вялікасельскае-АГРА” В.Бірук дакрануўся да камбайна і быў смяротна траўміраваны электрычным токам.
У ходзе праверак былі ўстаноўлены і шматлікія парушэнні заканадаўства ў частцы забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы.
Пры правядзенні ўборачных работ неабходна звярнуць увагу кіраўнікоў і спецыялістаў усіх узроўняў на рашэнне арганізацыйных і тэхнічных пытанняў. У прыватнасці:
— назначыць адказных асобаў за выкананне санітарна-гігіенічных і бяспечных умоваў працы на рабочых месцах;
— правесці няпланавыя інструктажы ў ахове працы з усімі работнікамі, якія задзейнічаны на ўборачных работах;
— забяспечыць электрабяспеку абсталявання на зернесушыльных комплексах, арганізаваць кантроль за механізатарамі пры выкананні ўборачных работ у ахоўнай зоне ліній электраперадач;
— да работы на зернеўборачнай тэхнікі дапускаць работнікаў адпаведнай кваліфікацыі;
— работнікі павінны быць забяспечаны спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай аховы;
— спецыяльныя месцы для кароткачасовага адпачынку і прыёму ежы ў палявых умовах павінны быць абсталяваны;
— да эксплуатацыі тэхнікі і агрэгатаў не дапускаюцца тыя, хто не адпавядае патрабаванням бяспекі;
— работнік сельскагаспадарчых арганізацый павінны выконваць патрабаванні Правілаў унутранага працоўнага распарадку, інструкцый і іншых нарматыўных актаў, інш.
С.РАМАНЮК, галоўны дзяржаўны інспектар працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top